Фрыдрых фон Шміт
аўстрыйскі архітэктар
Фрыдрых фон Шміт (па-нямецку: Friedrich von Schmidt; 22 кастрычніка 1825 — 23 студзеня 1891) — архітэктар, прадстаўнік нэаготыкі, вядомы найперш сваімі працамі ў Вене.

Нарадзіўся ў Фрыкенгофэне ў Вюртэмбэргу. Скончыў вышэйшую тэхнічную школу ў Штутгарце. Удзельнічаў у завяршэньні Кёльнскай катэдры. У 1858 годзе перайшоў у каталіцтва. Выкладаў архітэктуру ў Мілане, удзельнічаў у аднаўленьні Міланскае катэдры. З 1859 году працаваў у Вене. У 1888 годзе атрымаў ад імпэратара шляхецтва.
Некаторыя працы рэдагаваць
- У Вене
- Ратуша
- Будынак Клясычнай Гімназіі
- Касьцёл сьвятога Лазара
- Касьцёл брыгітак
- Рэстаўрацыя катэдры сьвятога Стэфана.
- У Крэфельдзе
- Касьцёл сьвятога Стэфана
- У Вадуцы
- Касьцёл сьвятога Фларыяна (цяпер архікатэдра)
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Фрыдрых фон Шміт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў