Фрыдрых Вільгельм Баўэр

Фрыдрых Вільгельм Баўэр (Баўр) (па-расейску: Фридрих Вильгельм ці Фёдор Вилимович Баур; 1731—1783) — нямецкі і расейскі вайсковец і ваенны інжынэр, генэрал-інжынэр.

Фрыдрых Вільгельм Баўэр
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1731(1731-12-24)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці люты 1783 (51 год)
Месца сьмерці
Занятак інжынэр
Узнагароды
Order of St. George, 2nd class ордэн сьвятога Ўладзімера 1-й ступені ордэн сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн сьвятой Ганны I ступені

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіць з швэдзкіх дваранаў. Нарадзіўся ў Верхнім Райне. З 1757 году служыў у гэсэнскай, браўншвайскай і прускай арміях, з 1762 па 1763 год — генэрал-кватэрмэйстр прускай арміі. Удзельнічаў у Сямігадовай вайне. З 1769 году перайшоў на расейскую службу, удзельнічаў расейска-турэцкай вайне 1768—1774 гадоў. У 1772 годзе прызначаны генерал-кватэрмэйстрам (начальнікам Генштабу). У 1783 годзе быў прызначаны кіраўніком Артылерыйскага і інжынэрнага шляхецкага кадэцкага корпусу.

Баўэр кіраваў фартыфікацыйнымі працамі ў Дортмундзе, Нарве, Пярнаве. Высунуў праект ўмацаваньня заходняй мяжы Расейскай імпэрыі. У 1780 годзе пасьля інспэкцыі заходняй мяжы адхіліў раней складзеную канцэпцыі, паводле якой меркавалася ўзьвесьці фартэцыі ў Полацку, Сенна і Магілёве, і ўзьвесьці фартэцыі ў Будзілаве, Талачыне, Рагачове, Дрысе, Дынабургу, рэканструяваць сапежынскую фартэцыю ў Старым Быхаве. Аднак ніводная з прапанаваных Баўэрам фартэцыяў не была пабудаваная.

  1. ^ а б И. Ѳ. Шт. Бауръ (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1836. — Т. 5. — С. 103—104.
  2. ^ Spehr Bauer, Friedrich Wilhelm (ням.) // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1875. — Т. 2. — S. 142–143.

Літаратура

рэдагаваць
  • Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.