Францішак Папроцкі
беларускі гісторык, езуіт
Франці́шак Папро́цкі (па-польску: Franciszek Paprocki, 1723—1790) — гісторык-езуіт, паходжаньнем зь Беларусі. Вывучаў філязофію ў Варшаве й Вільні, дзе быў прапаведнікам, пасьля кіраваў шляхецкімі конвіктамі ў Вільні й Камянцы, а пасьля зьнішчэньня ордэну стаўся канонікам ловіцкім.
Францішак Папроцкі | |
Дата нараджэньня | 10 чэрвеня 1723[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 ліпеня 1805 (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, выдавец |
Месца працы |
Зьяўляецца аўтарам твораў:
- «Domowe wiadomości polskie i W. Ks. Litewskiego» (Вільня, 1752);
- «Europa z części Świata najprzedniejsza» (Варшава, бяз году; 2 выд. Пшэмысьль, 1756; 3 выд., Каліш, 1756; 6 выд., Вільня, 1775);
- «Dzieje Preténdentòw korony angelskiéj» (Вільня, 1758; 3 выд. ib., 1785);
- «Wiadomości o księstwie Kurlandzkiém a Semigalskiém» (Вільня, 1759; 2 выд. ib., 1763);
- «Domowe wiadomości о W. Księstwie Litewśkiém z przylączeniem historyi tegoź narodu» (Вільня, 1760; 4 выд. ib., 1775);
- «Historyja polska» (Вільня, 1766) і іншых.
Літаратура
рэдагаваць- Папроцкий, Франциск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1897 Т. XXIIa. — С. 729.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|