Францускі пацалунак

Францу́скі пацалу́нак — гарачая й эратычная форма пацалунку з дакрананьнем партнэрамі языкоў адзін аднаго. Такі «пацалунак языкамі» стымулюе вусны, язык і рот партнэра, што выклікае псыхалягічнае сэксуальнае ўзрушэньне. У адрозьненьне ад звычайнага пацалунку, які часта ня мае сэксуальнай канатацыі, францускі пацалунак выконваецца толькі між блізкімі асобамі і можа зьяўляцца ўступам да плоцевага чыну.

Францускі пацалунак

Этымалёгія

рэдагаваць

Назва зьявілася ў ангельскамоўным сьвеце ў пачатку XX стагодзьдзя дзякуючы рэпутацыі французаў як больш авантурных і жарсных каханкаў. У Францыі такі пацалунак называецца «пацалункам каханкаў» (un baiser amoureux) або «пацалунак языком» (un baiser avec la langue).

Рот — адна з асноўных эрагенных зонаў чалавека. Даказана, што адчуваньне дотыку языка да языка стымулюе выкід эндарфіну і зьмяншае ўзровень стрэсу. У часе францускага пацалунку адбываецца больш інтэнсіўны абмен сьлінай, чым пры звычайным пацалунку.

Адбываецца актывізацыя млечавых нэрваў, падстраўнікавай залозы і нэрвовых канчаткаў прамежжа, выклікаючы сэксуальную ўзрушанасьць[1].

Пры францускім пацалунку існуе ўмераная рызыка заражэньня папілёмавіруснай інфэкцыяй.

Пры наяўнасьці адкрытай раны існуе імавернасьць заражэньня ВІЧ[2][3].

Таксама пры наяўнасьці парэзаў ці ранаў і актыўным абмене сьлінай падчас пацалунку магчымае заражэньне гепатытам B, асабліва калі хворы чалавек мае вялікую канцэнтрацыю віруса[4].

Пры працяглым францускім пацалунку зрэдку магчымая перадача пранцаў[5], але для гэтага патрэбны кантакт з актыўнай высыпкай[6].

Цікавосткі

рэдагаваць
  • У 2001 року ўсталяваны рэкорд паводле найбольшай працягласьці францускага пацалунку: 30 гадзінаў, 59 хвілінаў і 21 сэкунду, прычым кожным з партнэраў за гэты час спаліў 7436 кілякалёрыяў[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Исаев Д. Д. Фазы сексуальных реакций: Поцелуй // Иллюстрированная энциклопедия сексуальности. — СПб.: Продолжение жизни, 2002. — С. 85. — 368 с.
  2. ^ HIV/AIDS 101 (анг.). Centers for Disease Control and Prevention. Праверана 12 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 1 чэрвеня 2017 г.
  3. ^ Man with HIV may have infected partner with a kiss. CNN (10 ліпеня 1997). Праверана 12 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 г.
  4. ^ How Much Do You Really Know About Sex and Hepatitis B? Take This Quiz and Find Out (анг.) Праверана 1 сьнежня 2021 г. Архіўная копія ад 1 сьнежня 2021 г.
  5. ^ Syphilis Symptoms, Causes, and Diagnosis (анг.). WebMD. Праверана 12 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 25 верасьня 2020 г.
  6. ^ Lori E. Fantry, M.D., M.P.H., Edmund C. Tramont, M.D., F.A.C.P. Treponema Pallidum (Syphilis) (анг.) Праверана 12 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 12 сакавіка 2015 г.
  7. ^ Tongzoenen is ongezond (нід.). Gezondheid NV (сакавік 2021). Праверана 20 лютага 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць