Франс Галь
Франс Галь (па-француску: France Gall, сапр. імя Ізабэль Жэняўеў Мары Ан Галь, нар. 9 кастрычніка 1947, Парыж, Францыя — 7 студзеня 2018) — француская сьпявачка, пераможца конкурсу песьні Эўрабачаньне-1965.
Франс Галь | |
франц. France Gall | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 9 кастрычніка 1947[1][2][3][4][5][6] |
---|---|
Месца нараджэньня | 12-я акруга Парыжу, Парыж[3][7] |
Дата сьмерці | 7 студзеня 2018[8][4][9][5][6] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Нёі-сюр-Сэн[8] |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | могілкі Манмартр[10] і grave of Michel Berger, France Gall and Pauline Hamburger[d] |
Грамадзянства | Францыя |
Альма-матэр | Ліцэй Поля-Валеры |
Занятак | сьпявачка і гулец у покер |
Псэўданімы | France Gall |
Жанры | е-е[8] і поп |
Інструмэнты | голас |
Псэўданімы | France Gall |
Лэйблы | Warner Music Group, Universal Music France, Atlantic Records і Universal Music Group |
Бацька | Рабэр Галь |
Маці | Сэсыль Бэрт’е |
Дзеці | Рафаэль Гамбургер і Палін Гамбургер[11] |
Узнагароды | |

Кар’ераРэдагаваць
Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сынгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з францускім кампазытарам Сэржам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N'écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе сьпявачка прымала ўдзел у Эўрабачаньні-1965 і зь песьняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасьць упала пасьля выхаду сынгла «Les sucettes», у якім сьпявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэта песьня, аўтарам якой зьяўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Нямеччыне. У Францыі яна была ўжо ня так папуларна, пакуль не пазнаёмілася зь Мішэлем Бэржэ, кампазытарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасьля сьмерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе пэрыядычна зьяўляюцца ў францускіх газэтах і часопісах.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119296748 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ а б http://www.latina.fr/news/la-chanteuse-france-gall-est-morte-27727
- ^ а б Dutch Top 40
- ^ а б GeneaStar
- ^ а б Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ http://www.atlantico.fr/pepites/chanteuse-france-gall-est-decedee-3272705.html
- ^ а б в Le Progrès, Le Progrès.fr — RF: 2018. — ISSN 2102-6807
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Agence France-Presse Le cercueil de France Gall exposé pendant deux jours avant ses obsèques — 2018.
- ^ http://www.leprogres.fr/france-monde/2019/01/07/la-chanteuse-france-gall-est-decedee-a-l-age-de-70-ans
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Біяграфія Франс Галь(рас.)