Франк Фа́рыян (па-нямецку: Frank Farian), сапраўднае імя Франц Ройтэр (па-нямецку: Franz Reuther; нарадзіўся 18 ліпеня 1941 году, Кірн, цяпер у зямлі Райнлянд-Пфальц, ФРН) — нямецкі музычны прадусар, кампазытар, сьпявак.

Франк Фарыян
Франц Ройтэр
Frank Farian.jpeg
Дата нараджэньня 18 ліпеня 1941 (79 гадоў)
Месца нараджэньня Кірн, цяпер у раёне Бад-Кройцнах, Райнлянд-Пфальц, ФРН
Грамадзянства Італія
Італія
Прафэсія сьпявак, кампазытар, паэт-песеньнік, музычны прадусар
Псэўданімы Frank Farian
Жанры поп, дыска, эўрадэнс, R'n'B
Інструмэнты голас
Псэўданімы Франк Фарыян
Гурты Frankie Farian and the Shadows, Gilla, Boney M., Eruption, Milli Vanilli, La Bouche, No Mercy
Лэйблы Hansa Records, Far Music, IMP, MCI
Сайт http://www.frankfarian.com/

Фарыян заснаваў такія гурты, як Boney M., Milli Vanilli, Eruption, спрадусаваў Gilla, La Bouche, No Mercy, Тэрэнса Трэнта д’Арбі і некаторых іншых выканаўцаў. Фарыян сам сьпяваў мужчынскія партыі ў Boney M. (Бобі Фарэл толькі танчыў і адкрываў рот). Ягоныя гурты й выканаўцы разам былі адзначаны больш як 800 залатымі й плятынавымі дыскамі.

Фарыян валодае студыямі ў Брусэлі, Маямі й на Ібіцы.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Франк Фарыянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў