Гізэ́ля Ву́хінгер (па-нямецку: Gisela Wuchinger, нар. 19 лютага 1950, Лінц, Аўстрыя), больш вядомая пад сваім сцэнічным псэўданімам Gilla (вымаўляецца Гі́ла, або праз ангельскую мову Джыла) — аўстрыйская сьпявачка. Спачатку выступала ў гурце свайго бацькі Нікі Вухінгера. Потым вывучала музыку ў Зальцбургу і сьпявала ў гурце Traffic. Потым ёй заняўся нямецкі прадусар Франк Фарыян і яе сынглы сталі трапляць у чарты, сярод якіх нямецкая вэрсія Voulez-vous coucher avec moi (Lady Marmalade), Tu es!, Johnny, Tom Cat, Rasputin (нямецкая вэрсія) і іншыя. Таксама (пад псэўданімам G. Winger) зьяўляецца аўтарам хіта (I See A) Boat On The River гурта Boney M..

Гізэля Вухінгер
Гізэля Вухінгер
Дата нараджэньня 27 лютага 1950
Месца нараджэньня Лінц, Аўстрыя
Грамадзянства Аўстрыя
Прафэсія музы́ка
Гады дзейнасьці 1974-1981
Псэўданімы Gilla, G. Winger і Gilla Winger
Жанры поп, дыска
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Gilla
Лэйблы Hansa Records

Па нараджэньні дачкі Над’і вырашыла пакінуць кар’еру сьпявачкі. Замужам за Гэльмутам Рулёфсам. Жыве ў нямецкім Браўнфэльсе.

Дыскаграфія рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

Студыйныя альбомы

  • 1975: Willst du mit mir schlafen gehn?
  • 1976: Help! Help!
  • 1977: Zieh mich aus
  • 1978: Bend Me, Shape Me
  • 1980: I Like Some Cool Rock ’N’ Roll

Кампіляцыі

  • 2000: Best of Gilla
  • 2000: Nur das Beste