Акадыйскі францускі дыялект
Акады́йскі францу́скі дыяле́кт, акады́йская францу́ская (па-француску: Français acadien) — рэгіянальны дыялект канадзкага варыянту францускае мовы.
Акадыйскі дыялект | |
Français acadien | |
Ужываецца ў | Канадзе, ЗША |
---|---|
Рэгіён | Нью-Брансўік, Новая Шатляндыя, Востраў Прынца Эдўарда, выспы Мадлен, Мэн |
Колькасьць карыстальнікаў | 372 000 чалавек[1] |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейскія мовы |
Афіцыйны статус | |
Коды мовы |
Дыялект пашыраны сярод франкамоўнага насельніцтва канадзкае правінцыі Нью-Брансўік, малых супольнасьцяў на тэрыторыях рэгіёну Гаспэ (усход правінцыі Квэбэк), малых групаў франкамоўных правінцыяў Новая Шатляндыя ды Востраў Прынца Эдўарда, на выспах Мадлен у заліве Сьв. Ляўрэнтыя, а таксама ў паўночных рэгіёнах амэрыканскага штату Мэн.
Асноўныя рысы
рэдагавацьПраз прычыну таго, што носьбіты акадыйскага дыялекту ня мелі кантактаў з Францыяй з канца XVIII да ХХ стагодзьдзя, акадыйскі францускі дыялект захаваў шэраг асаблівасьцяў, якія вымерлі ў Францыі падчас XIX стагодзьдзя.
Гэта можна ўбачыць прыкладам:
- У адрозьненьне ад іншых дыялектаў (як, напрыклад, мэтрапольны францускі), што рэалізуюць у маўленьні увулярны гук r, акадыйскі францускі дыялект рэалізуе альвэалярны дрыжачы гук: прыкладам, слова „rouge” (па-беларуску: чырвоны) вымаўляецца як [ruʒ].
- Канчатак дзеяслова трэцяй асобы множнага ліку рэалізуецца як -ont: прыкладам „ils mangeont” ([imɑ̃ʒɔ̃], па-беларуску: яны ядуць) у адрозьненьне ад мэтрапольнага францускага „ils mangent” ([ilmɑ̃ʒ]), дзе адсутнічае вымаўленьне канчатка.
- Выкарыстаньне -ions (за сёньняшнім часам толькі канчатак дзеяслова першай асобы множнага ліку) замест -ais, як адзіночны канчатак першай асобы, у часе „imparfait”: прыкладам „j'avions”, „j'aimions”, „j'étions” замест „j'avais”, „j'aimais”, „j'étais” (па-беларуску: я меў, я кахаў, я быў). Гэтая асаблівасьць хутчэй за ўсё вынікае праз старое вымаўленьне канчатка -ais у Францыі за часамі да прыходу да ўлады Людовіка XIV, калі яго вымаўленьне было падобным да -ois у большасьці выпадкаў (напрыклад „françois” для „français”, „j'avois” для „j'avais” і г.д.).
Шматлікія аспэкты акадыйскага францускага дыялекту (слоўны запас, альвэалярнае r і г.д.) па-ранейшаму распаўсюджаныя ў сельскіх раёнах на захадзе Францыі. Носьбіты мэтрапольнага варыянту францускай і нават іншых канадзкіх дыялектаў часам маюць нязначныя цяжкасьці ў разуменьні акадыйскага францускага дыялекту.
Існуюць таксама шыяк (сярод ягоных рысаў вылучаецца моцны ўплыў ангельскае мовы) і францускі дыялект заліва Сэнт-Мэры (асобны від акадыйскага францускага дыялекту, на якім размаўляюць у навакольлях Клэр і Таскет, Новая Шатляндыя).
Фаналёгія
рэдагавацьПаляталізацыя
рэдагаваць- /k/ ды /tj/ звычайна замяняюцца гукам [tʃ] перад галоснымі пярэдняга шэрагу. Напрыклад, quel, queue, cuillère, quelqu'un ды cul звычайна рэалізуюцца як tchel, tcheue, tchuillère, tchelqu'un ды tchu. Tiens вымаўляецца як tchin [tʃɛ̃].
- /ɡ/ ды /dj/ часта рэалізуецца як [dʒ] (часам як [ʒ]) перад галоснымі пярэдняга шэрагу. Напрыклад, bon dieu ды gueule рэалізуюцца як bon djeu ды djeule; braguette як brajette (цераз гэтае вымаўленьне й узьнікла назва Cajun, ад Acadian).
Мэтатэза
рэдагавацьМэтатэза зьяўляецца досыць распаўсюджанай зьявай. Напрыклад, mercredi (па-беларуску: серада) рэалізуецца як mécordi, grenouille (па-беларуску: жаба) — як guernouille. Je (па-беларуску: я) часта вымаўляецца як euj.
У словах "re" часта вымаўляецца як "er". Напрыклад:
- berloque для „breloque”, berouette для „brouette” , ferdaine для „fredaine”, guerlot для „grelot”, s'entertenir для „s'entretenir”.
Вымаўленьне oi
рэдагаваць- oui (па-беларуску: так) гучыць як ouaille або сучаснае францускае ouais, што азначае «так» (таксама выкарыстоўваецца oua).
- trois (па-беларуску: тры) можа часам рэалізоўвацца як trouo (першапачаткова troé).
r у словах з канчаткам -bre часта не вымаўляецца. Напрыклад, libre (па-беларуску: вольны), arbre (па-беларуску: дрэва), timbre (па-беларуску: штамп) рэалізуецца як lib', arb' ды timb'.
Лічэбнікі
рэдагавацьУ новашатляндзкіх грамадах Ўэджпарт і Пабніко лічбы soixante-dix (па-беларуску: семдзесят), quatre-vingts (па-беларуску: восемдзесят), quatre-vingt-dix (па-беларуску: дзевяноста) вымаўляюцца як septante, huitante ды nonante; гэтая зьява таксама назіралася ў швайцарскай і бэльгійскай францускай.
Іншае
рэдагаваць/ɛr/ часам рэалізуецца як [ar] ці [ɑr]. Напрыклад, merde ды perdre становяцца marde ды pardre. Гэтае правіла таксама часта прысутнічае ў квэбэцкай францускай, аднак a зьяўляецца насавою (â).
- deux (па-беларуску: два) можа часам гучаць як doy.