Фаст-фуд

(Перанакіравана з «Фастфуд»)

Фаст-фу́д ([ˈfɑstˌfud] (па-ангельску: fast food — хуткая ежа). Іншымі словамі, прыём ежы цягнецца ня болей 10 хвілін[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Сучасны фаст-фуд быў вядомы яшчэ старажытным рымлянам і атрымаў назву «тэрмаполія». Прынцып недарагой і пажыўнай ежы адразу знайшоў сваіх прыхільнікаў сярод старажытных. На сучаснай тэрыторыі Рыму мелі месца маленькія намёты, дзе наведвальнікам прапаноўваліся сьвежы хлеб, мяса, садавіна і нават саладосьці. Яркім прыкладам гэтаму служаць руіны ў Пампэі. Але гэта яшчэ ня ўсё. Рымляне першымі ў гісторыі прапанавалі такую паслугу, як дастаўка ежы да хаты заказчыка.

Піянэры фаст-фуду

рэдагаваць

Піянэрамі ў галіне фаст-фуду без сумневаў лічыцца Амэрыка. У 1920 у Канзасе быў адчынены першы рэстаран хуткага харчаваньня «White Castle». У мэню ўваходзілі такія стравы, як гамбургеры і бульба-фры. Наведвальнікі з задавальненьнем елі недарагую ежу, усяго 5 цэнтаў за порцыю. Празь некаторы час, у канцы 1940-х гадоў, галоўным канкурэнтам для White Castle на амэрыканскім рынку фаст-фуду стала кампанія McDonald’s.

Склад фаст-фуду

рэдагаваць

Да складу страваў хуткага прыгатаваньня ўваходзіць вялікая колькасьць тлушчаў, у першую чаргу гэта тычыцца гамбургераў. Але нельга заяўляць, што гэтая ежа ёсьць на 100% шкоднай. Дзякуючы высокакалярыйнасьці, яна хутка спаталяе адчуваньне голаду. Не варта таксама злоўжываць прадуктамі хуткага харчаваньня, бо гэта можа нэгатыўна паўплываць на страўнік або пячонку.

Фаст-фуд у Беларусі

рэдагаваць

У Беларусі фаст-фуд прадстаўлены міжнароднай сеткай рэстарацый McDonald’s, дзяржаўнай сеткай шапікаў «Хутка-смачна», «Піца Тэмпа» (Менск, 6 + 1 на рэкантрукцыі), сеткай кавярняў «Golden Coffee» (Менск, 3 шт.), «Максі Біс» (Менск, 3 шт.), Funny Chicken (Магілёў, Віцебск, Ворша).

Закусачныя з шавэрмай на рынках можна таксама аднесці да фаст-фуду.

Стравы хуткага прыгатаваньня

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Павловская А. Міфи про фаст-фуд (укр.)