Фарнакіды — шляхотны род у Пэрсыдзкай імпэрыі, адгалінаваньне каралеўскага роду Ахемэнідаў. Паходзяць ад Фарнака, сына Арсама й роднага брата Гістаспа, бацькі караля Дарыя І. Прадстаўнікі роду займалі высокае становішча ў Пэрсыдзкай імпэрыі, у 477 да н. э. — 353 да н. э. былі сатрапамі Фрыгіі, пазьней таксама Кілікіі, Бактрыі, Парсысу. У IV ст. да н. э. прадстаўнікі роду (Арыябарзан, Артабаз II) часта паўставалі супраць цэнтральнае ўлады, тым ня менш з пачаткам вайны з Македоніяй актыўна абаранялі краіну. Пасьля захопу Пэрсіі Аляксандрам Македонскім частка зь іх перайшла да яго на службу.

Фарнакіды
Краіна паходжаньня: Пэрсыдзкая імпэрыя
Прызнаныя ў: Пэрсыдзкая імпэрыя, Імпэрыя Аляксандра Македонскага
Першы з роду: Фарнак (сын Арсама)
Апошні з роду: Фарнабаз III
Адгалінаваньне роду: Ахемэніды
Фарнак, сын Арсама (565 да н. э.-497 да н. э.), міністар фінансаў Пэрсіі
 └─>Артабаз I (? — 449 да н. э.), сатрап Фрыгіі
     └─>Фарнабаз I (? — 430 да н. э.), сатрап Фрыгіі
         └─>Фарнак II Фрыгійскі (? — 420 да н. э.), сатрап Фрыгіі
              └─>Фарнабаз II (435 да н.э.-373 да н. э.), сатрап Фрыгіі, Кілікіі ∞ 2) Апамэ, д. Артаксэркса ІІ
                  ├─>Арыябарзан (? — 362 да н. э.), сатрап Фрыгіі 
                  │    ├─>Арсыт Фрыгійскі (?) (?-334 да н. э.), сатрап Фрыгіі
                  │    │    └─>Мітрапаст, пэрсыдзкі флятавод
                  │    └─>Мітрадат
                  └─>Артабаз II (389 да н. э.-325 да н. э.), сатрап Фрыгіі, Бактрыі ∞ 2) NN, сястра Мэмнана й Мэнтара
                      ├─>Фарнабаз III (370 да н .э.-320 да н. э.), кіраўнік пэрсыдкага флёту
                      ├─>Арсам
                      ├─>Кофэн
                      ├─>Арыябарзан (368 да н. э.-330 да н. э.), сатрап Парсысу
                      ├─>Артоніс ∞ Эўмэн
                      ├─>АртакамаПталемэй I, фараон
                      └─>Барсына (363 да н. э.-309 да н. э.) ∞ 1)Мэмнан; ∞ 2) Мэнтар; ∞ 3) Аляксандар Македонскі

Глядзіце таксама

рэдагаваць