Фарнак (сын Арсама)

міністар фінансаў Пэрсыдзкай імпэрыі

Фарнак І (па-эляміцку: Парнака; каля 565 да н. э.. — 497 да н. э.?) — міністар фінансаў Пэрсыдзкае імпэрыі ў 506 да н. э. — 497 да н. э., заснавальнік роду Фарнакідаў.

Паходзіў з каралеўскага роду Ахемэнідаў, быў сынам Арсама. Спачатку быў падначаленым сатрапа Бабілёніі Ґобрыя, але ўзвысіўся пасьля таго, як ягоны пляменьнік Дарый I у 522 да н. э., стаў каралём Пэрсіі. Адыгрываў важную ролю пры кралеўскім двары. Згодна з пэрсэпольскім таблічкамі, у 506-497 да н. э. выконваў абавязкі міністра фінансаў. Увёў пашпарты, пасады судзьдзяў, рахаўнікоў, караваны. Унармаваў парадак збору падаткаў (вядомыя тры скарбнікі, якія жылі пры ім — Каркіш, Сутаяуда й Бараткама). На пасадзе падскарбія яго зьмяніў Аспатын.

Фарнак меў сына Артабаза І, які ў 477 да н. э., стаў сатрапам Фрыгіі. Род Фарнака кіраваў ёю да IV ст. да н. э.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць