Артакама
Артакама — прадстаўніца роду Фарнакідаў.
Была дачкой сатрапа Фрыгіі Артабаза ІІ, які з часам перайшоў на македонскую службу. Ейнай маці, верагодна, была адзіная вядомая жонка Артабаза — сястра родасцаў Мэмнана й Мэнтара. У 324 да н. э. стала другой жонкай македонскага вайскавода Пталемэя, будучага эгіпецкага фараона Пталемэя І. Дзяцей зь ім ня мела.