Артабаз I
Артабаз I (па-эляміцку: Irdumasda, па-старажытнапэрсыдзку: Artavazdâ; ? — пасьля 449 да н. э.) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі. Першы прадстаўнік роду Фарнакідаў, адгалінаваньня каралеўскага роду Ахемэнідаў, сын Фарнака.
Некаторыя з дасьледчыкаў асацыююць яго з узгаданым у пэрсэпольскіх таблічак Артабазам, сатрапам Макі (цяпер Аман). Удзельнічаў у 480 да н. э. — 479 да н. э. у выправе Ксэркса І на Грэцыю, камандаваў горнымі лучнікамі з Харэзму й Партыі. Знаходзіўся ў падначаленьні ў Мардонія. Быў пасланы ў Халкідыку, каб захапіць грэцкі горад Патыдэя, але ня здолеў гэтага зрабіць. Падчас бітвы пры Плятэях у 479 да н. э. камандаваў пэрсыдзкім рэзэрвам, уратаваў войска ад зьнішчэньня, за што быў вельмі шанаваны.
У 477 да н. э. прызначаны сатрапам Фрыгіі. Магчыма, вёў перамовы з саюзьніцкім спартанскім каралевічам Паўсаніем. У 455 да н. э. ягоны сын Фарнабаз I зьмяніў Артабаза на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Верагодна, быў удзельнікам вайны з атэнцамі за Кіпр і Эгіпет, вёў зь імі перамовы ў 450 да н.э.
Папярэднік Мэгабат |
Сатрапы Фрыгіі 477 да н. э. — 455 да н. э.? |
Наступнік Фарнабаз I |