Арыябарзан (вайскавод)

Арыябарзан (па-старапэрсыдзку: Ariyabrdna; каля 368 да н. э. — 330 да н. э.) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі. З роду Фарнакідаў, адгалінаваньня каралеўскага роду Ахемэнідаў, сын сатрапа Фрыгіі Артабаза IІ.

Арыябарзан
Род дзейнасьці дзяржаўны й вайсковы дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі
Дата нараджэньня 368 да н. э.
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 330 да н. э.
Месца сьмерці
Прычына сьмерці загінуў у баі[d]
Занятак службовая асоба, ваенны камандзір
Бацька Артабаз II

У 335 да н. э. прызначаны Дарыем ІІІ сатрапам Пэрсысу (цяпер Фарс). Да гэтага дадзеная сатрапія не існавала. У 331 да н. э. камандаваў часткай пэрсыдзкага войска ў бітве з войскам Аляксандра Македонскага пры Гаўгамэлах. Пасьля паразы ў бітве Дарый ІІІ рушыў на ўсход, а Арыябарзан быў пакінуты ахоўваць падыходы да сталіцы імпэрыі — Пэрсэполю. Здолеў 30 дзён абараняць праход у цясьніне Пэрсыдзкія вароты, але пэрсы былі разьбітыя македонцамі. Арыябарзан загінуў ці ў бітве ці падчас адыходу. Паводле легенды, пэрсам здрадзіў кіраўнік мясцовага племя, які паказаў таемныя праходы ў тыл абаронцаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
Папярэднік
Сатрапы Пэрсысу
335 да н. э.330 да н. э.
Наступнік