Фама Варанецкі
Фама Сільвестравіч Варане́цкі (нар. 23 сакавіка 1938, в. Траскоўшчына, Менскі раён — 29 лістапада 2022[1]) — беларускі актор, пэдагог. Заслужаны артыст Беларусі (1990).
Фама Варанецкі | |
Дата нараджэньня | 23 сакавіка 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 лістапада 2022 (84 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, тэатральны пэдагог |
Месца працы | |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1961 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа. З 1971 года — актор Тэатру імя Янкі Купалы. З 1990 году выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, прафэсар.
Творчасьць
рэдагавацьНапачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характарныя. Сярод лепшых роляў у тэатры імя Я.Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Ф. Дастаеўскага), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Віктар («Варшаўская мелёдыя» Л. Зорына); у тэатры імя Я. Купалы: Салянік («Радавыя» А. Дударава), Паніч («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Жабрак («Страсьці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Настаўнік («Безыменная зорка» М. Себасцьяну), Клеон («…Забыць Герастрата!» Р. Горына).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр акцёр Купалаўскага тэатра Фама Варанецкі, Наша Ніва, 30-11-2022
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0