Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ
Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ | |
Заснаваны | 11 сакавіка 2004 (20 гадоў таму) |
---|---|
Тып | дзяржаўны |
Колькасьць студэнтаў | 2117 (2018-2019 г.) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°50′17″ пн. ш. 27°28′35″ у. д. / 53.83806° пн. ш. 27.47639° у. д.Каардынаты: 53°50′17″ пн. ш. 27°28′35″ у. д. / 53.83806° пн. ш. 27.47639° у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Гуманітарны факультэт (да 9 сакавіка 2015 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Вэб-сайт | fsc.bsu.by |
Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ |
Факультэ́т сацыякульту́рных камуніка́цыяў БДУ (ФСК) — падразьдзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, заснаванае ў сакавіку 2004 году ў якасьці гуманітарнага факультэту.
Месьціцца ў Маскоўскім раёне Менску па вул. Курчатава, д. 5. На 2018-2019 навучальны год навучаньне па 5 спэцыяльнасьцях праходзіла 2117 студэнтаў, зь іх 549 (26 %) завочна[1]. Навучаньне ажыцьцяўлялася на расейскай мове. У студэнцкім інтэрнаце пражывала 83 студэнты[2].
Катэдры
рэдагавацьНа 2018-2019 навучальны год факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ меў 9 катэдраў: 1) інфармацыйных тэхналёгіяў, 2) камунікатыўнага дызайну, 3) культуралёгіі, 4) нямецкай мовы, 5) кампутарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі, 6) экалёгіі чалавека, 7) тэорыі і практыкі перакладу, 8) мастацтваў і асяродзьдзевага дызайну, 9) дызайну моды.
Навучаньне
рэдагавацьНа 2018-2019 год Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ рыхтаваў адмыслоўцаў па 5 спэцыяльнасьцях: 1) дызайн, 2) мастацтвазнаўства, 3) культуралёгія, 4) дастасоўная інфарматыка, 5) пераклад[3].
Мінуўшчына
рэдагаваць11 сакавіка 2004 году Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт заснаваў гуманітарны факультэт на аснове філіі ў Маскве. У 2004—2005 навучальным годзе рыхтавалі адмыслоўцаў у дызайне і міжнародных дачыненьнях. 1 кастрычніка 2004 году на гуманітарным факультэце БДУ стварылі катэдру агульнанавуковых дысцыплінаў[4]. У 2005 годзе правялі першы набор студэнтаў для навучаньня на перакладнікаў. У ліпені 2005 году ў склад гуманітарнага факультэту БДУ перавялі катэдру біялёгіі разьвіцьця і мэдычнай біялёгіі, якую 19 кастрычніка 2005 году перайменавалі ў катэдру псыхафізыялёгіі[5]. 10 кастрычніка 2005 году стварылі катэдру інфармацыйных тэхналёгіяў[6].
У 2008 годзе катэдру псыхафізыялёгіі перайменавалі ў катэдру экалёгіі чалавека. У 2009 годзе гуманітарнаму факультэту БДУ перадалі катэдру сучасных замежных моваў, якую перайменавалі ў катэдру тэорыі і практыкі перакладу. 9 сакавіка 2015 году гуманітарны факультэт БДУ перайменавалі ў Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ (ФСК).
Дэканы
рэдагаваць- Уладзімер Сьпірын (2004—2005)
- Уладзімер Гурскі (2005—2017)
- Іван Янушэвіч (2017—2018)[7]
- Сяргей Важнік (зь лютага 2018 году)[8]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Навучальная праца (рас.) // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 2019 г. Праверана 2 лютага 2019 г.
- ^ Рашэньне камісіі ФСК № 6 «Аб наданьні жылых памяшканьняў навучэнцам у гуртажытках для навучэнцаў БДУ на 2018—2019 навучальны год» (рас.) // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 23 жніўня 2018 г. Праверана 2 лютага 2019 г.
- ^ Графік працы ДЭК на ФСК у 2019 годзе (рас.) // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 18 сьнежня 2018 г. Праверана 2 лютага 2019 г.
- ^ Катэдра кампутарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі (рас.) // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 2019 г. Праверана 2 лютага 2019 г.
- ^ Катэдра экалёгіі чалавека (рас.) // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 2019 г. Праверана 2 лютага 2019 г.
- ^ Катэдра інфармацыйных тэхналёгіяў (рас.) // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 2019 г. Праверана 2 лютага 2019 г.
- ^ Дэканы факультэту (рас.) // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 2019 г. Праверана 2 лютага 2019 г.
- ^ Важнік Сяргей Аляксандравіч // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 2019 г. Праверана 2 лютага 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кантакты (рас.) // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 2019 г. Праверана 2 лютага 2019 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |