Фабіян Малішоўскі
Фабіян Малішоўскі (19 лістапада 1583, Пярэмышля — 12 студзеня 1644, Стоўпцы) — каталіцкі царкоўны дзяяч, дамініканін.
Фабіян Малішоўскі | |
Дата нараджэньня | 9 (19) лістапада 1583 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1644[1] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | каталіцкі сьвятар |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1583 годзе ў Пшэмысьлі. У Ордэн дамініканаў уступіў у Львове, у кляштары Божага Цела, дзе склаў законныя шлюбы 17 траўня 1602 году. У 1607 годзе пасьвечаны ў сьвятары. Ужо ў 1613 годзе стаў генэральным прапаведнікам. Браў удзел у генэральнай капітуле ў Лісабоне (1618). З 1622 году — пракурор правінцыі ў Мілане; прыёр у Езупалі (Украіна). У 1628 годзе ў Тулюзе атрымаў ступень доктара тэалёгіі.
З 1629 г. — прыёр дамініканскага кляштару ў Стоўпцах, з 1634 г. — правінцыял тагачаснай рускай правінцыі.
У 1640—1644 гг. — зноў прыёр у Стоўпцах. Тут у 1640 годзе пабудавана мураваная сьвятыня пад іменем сьвятога Казімера, аздобленая каменнымі алтарамі.
Памёр 12 жніўня 1644 году.
Ушанаваньне
рэдагавацьНа працягу двух вякоў цела айца Фабіяна не паддавалася тленьню, аб гэтым сьведчаць кансісторскія і дзеканскія акты 1741, 1743, 1754 гадоў і сьведчаньні людзей (не толькі католікаў, але і схізматыкаў, і жыдоў), якія прыходзілі пакланіцца айцу Фабіяну.
У 1741 годзе віленскі біскуп Міхал Ян Зянковіч даў загад перанесьці цела айца Фабіяна ў склеп фундатараў, які знаходзіўся пад капліцай сьвятога Дамініка. Правінцыял ордэну айцец Рэмігіюш Бабінскі занатаваў кароткае апісаньне жыцьця айца Фабіяна, якое мела асноў на расказах старых айцоў-законьнікаў. Так зьявілася «Кніга жыцьця» — сьпіс 150 цудаў і ласкаў, што адбыліся пры дапамозе айца Фабіяна на працягу 1742—1757 гг.
Фабіян Малішоўскі быў пахаваны ў крыпце пабудаванай ім сьвятыні. Як сьведчаць гістарычныя дакумэнты, на месцы пахаваньня манаха адбываліся цуды, што давала падставы распачаць яго бэатыфікацыю.
У 1833 годзе кляштар у Стоўпцах зачынілі расейскія ўлады. Касьцёл перайшоў сьвецкаму духавенству. Пазьней у ім была праваслаўная царква. Культ айца Фабіяна ўсё роўна існаваў, да таго ж і сярод праваслаўных. Аднак «зьверху» прыйшоў загад, «польскага сьвятога» ліквідаваць, і труну закапалі.
У 1920 годзе польскі ўрад аддаў храм католікам, якія рашылі адшукаць цела айца Фабіяна. У лістападзе 1922 труну з целам знайшлі. 27 сакавіка 1927 году пачаўся бэатыфікацыйны працэс, які перарвала вайна.
У 1958 годзе храм быў узарваны. Цела Малішоўскага вернікі перанесьлі і схавалі ў сутарэньнях касьцёлу, якія не былі зьнішчаныя. Месца пахаваньня было задакумэнтаванае плянамі, якія знаходзяцца ў архіве Драгічанскай курыі. Іх знайшлі толькі ў 2019 годзе. Пасьля гэтага на месца былога касьцёлу пачалі прыходзіць вернікі на супольныя малітвы. Напачатку 2021 году плян пахаваньня быў перададзены ў Стоўбцы. Парэшткі Фабіяна Малішоўскага ўдалося адшукаць 6 кастрычніка 2021 годзе. У пахаваньні былі знойдзеныя не толькі парэшткі чалавека, але і прадметы, якія служылі ўпрыгожаньнем труны, а таксама нажніцы, які ляжалі ў труне і якімі разразалі гаўбіт ды адразалі «каўтун»[2].
Што гэта менавіта астанкі сьвятара пацьвердзілі экспэрты Сьледчага камітэту, якія правялі шэраг экспертыз[3].
9 сьнежня 2022 году ў Стоўбцах адбылася цырымонія перадачы і перапахаваньня ў новазбудаваным касьцёле Сьвятога Казімера рэшткаў Фабіяна Малішоўскага[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Fabian Maliszowski
- ^ «Стаўбцоўскі скарб», часопіс «Дыялог» №12 2023 году
- ^ У Стоўбцах урачыста перазахавалі астанкі сьвятара Фабіяна Малішоўскага, які жыў у 17 стагодзьдзі zviazda.by
- ^ Стоўбцы: у новазбудаваны касьцёл сьвятога Казімера перанесьлі парэшткі Слугі Божага Фабіяна Малішоўскага, catholic.by