Усьвейка
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Усьвея (неадназначнасьць), Усьвіж-Бук (неадназначнасьць), Усьвіца (неадназначнасьць).
Усьве́йка, Альша́нка, Усьве́я, У́сьвіж-Бук, Усьві́ца, Я́зва — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вулы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 116 км. Плошча вадазбору 708 км². Выдатак вады ў вусьці 4,5 м³/с. Агульны спад ракі 94,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Усьвейка лац. Uśviejka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Курчэўскай Усьвейкі |
Вусьце | Вула |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 116 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,5 м³/с |
Плошча басэйну | 708 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Назва
рэдагавацьГідронім гаворыць пра тое, што гэта месца, дзе «зьвеяны» пясок[1].
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНайбольшы прыток — Чарвінка (правы).
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны вёскі Курчэўскай Усьвейкі Талачынскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад мястэчка Чашнікаў. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша і Чашніцкай раўніны.
Даліна трапэцападобная, шырыня яе ў верхняй плыні да 0,3 км, найбольшая 1—1,5 км. Абалона двухбаковая (шырыня 200—300 м), у ніжняй плыні зьліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэдняй і ніжняй плыні зьвілістае і моцназьвілістае, на працягу 28 км у верхняй плыні каналізаванае; шырыня яго 2—5 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 6—10 м, у вусьці да 28 м.
Вадазбор — дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная і аблесеная раўніна. Берагі пераважна стромкія, зарослыя мяшаным лесам. Азёры трапляюцца ў нізоўі на правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае.
Разводзьдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да 3-й дэкады траўня. Сярэдняе перавышэньне ўзроўню над межаньню 2,9 м, найбольшае 4 м. Замярзае ў 2-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прыдзвінне
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 377.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1