Усевалад Радкевіч
Усе́валад Анато́левіч Радке́віч (1926—1999) — беларускі энтамоляг і эколяг, заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Сын Анатоля Радкевіча.
Усевалад Радкевіч | |
Дата нараджэньня | 6 чэрвеня 1926 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 верасьня 1999 (73 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | энтамалёгія і экалёгія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялягічных навук[d] |
Бацька | Анатоль Радкевіч |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Радкевіч (неадназначнасьць).
Скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут і працаваў у ім. У 1962—1968 гадох дэкан, у 1970—1974 — прарэктар, у 1973—1986 — загаднік катэдры і праблемнай навукова-дасьледчай лябараторыі.