Усеагульны службовы пералік тэрытарыяльнага дзяленьня краіны
дзяржаўны пералік зямельнага дзяленьня ў Польшчы
Усеагульны службовы пералік тэрытарыяльнага дзяленьня краіны (УСПТДК; польск. Krajowy Rejestr Urzędowy Podziału Terytorialnego Kraju (TERYT)[1]) — афіцыйны дзяржаўны рэестар тэрытарыяльнага дзяленьня ў Польшчы, які знаходзіцца ў вядзеньні Галоўнай статыстычнай управы Польшчы(pl).
Быў уведзены распараджэньнем Рады міністраў Польшчы ад 25 сьнежня 1998 року, апублікаваным у Весьніку законаў(pl) № 157 п. 1031[2]. Утрымлівае сыстэмы:
- ідэнтыфікатараў і назваў адзінак адміністрацыйнага дзяленьня TERC10;
- ідэнтыфікатараў і назваў мясцовасьцяў SIMC10;
- статыстычных раёнаў і рэгістрацыйных акруг BREC10;
- адраснай ідэнтыфікацыі вуліцаў, нерухомасьці, будынкаў і кватэраў NOBC10.
Ідэнтыфікатары рэестру служаць абавязковым стандартам тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі для ўправаў, якія вядуць дзяржаўныя рэестры, ужываюцца ў дзяржаўнай статыстыцы, а таксама даюць магчымасьць інтэграцыі дадзеных.
Рэестар ёсьць публічным. Зьвесткі зь яго падаюць ваяводзкія статыстычныя ўправы і ГСУ.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Яўгенія Волкава, Валянціна Авілава. Польска-беларускі слоўнік / рэд. Генадзь Цыхун, маст.рэд. У.М. Жук. — 2-е выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — С. 255, 465, 544, 654, 697. — 880 с. — 2100 ас. — ISBN 985-11-0317-9
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 15 grudnia 1998 r. w sprawie szczegółowych zasad prowadzenia, stosowania i udostępniania krajowego rejestru urzędowego podziału terytorialnego kraju oraz związanych z tym obowiązków organów administracji rządowej i jednostek samorządu terytorialnego (Dz. U. Nr 157, poz. 1031 z późn. zm.) (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пошук па рэестры (пол.)