Курган (горад)

места ў Расеі

Курга́н (па-расейску: Курган) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Курганскай вобласьці. Горад разьмешчаны ва Ўральскай фэдэральнай акрузе на поўдні Ўралу на беразе ракі Таболу.

Курган
рас. Курган
Курган
Kurgan coat of arms.png Flag of Kurgan (Kurgan oblast).svg
Герб Кургану Сьцяг Кургану
Дата заснаваньня: 1679
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Курганская вобласьць
Кіраўнік: Алена Сітнікава[d]
Плошча: 393 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 327 898 чал.[1]
шчыльнасьць: 834,35 чал./км²
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: +7 3522
Паштовыя індэксы: 640000—640020
Нумарны знак: 45
Геаграфічныя каардынаты: 55°26′27″ пн. ш. 65°20′28″ у. д. / 55.44083° пн. ш. 65.34111° у. д. / 55.44083; 65.34111Каардынаты: 55°26′27″ пн. ш. 65°20′28″ у. д. / 55.44083° пн. ш. 65.34111° у. д. / 55.44083; 65.34111
Курган на мапе Расеі
Курган
Курган
Курган
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.kurgan-city.ru/

Горад зьяўляецца важным эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам рэгіёну, буйным транспартны вузлом і прамысловым цэнтарам — у горадзе маюцца прадпрыемствы сярэдняга машынабудаваньня, хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасьці, а таксама ваенна-прамысловы комплекс. Горад вядомы ў краіне дзякуючы Расейскаму навуковаму цэнтру «Аднаўленчая траўматалёгія і артапэдыя» імя акадэміка Г. А. Ілізарава. Таксама ў Кургане вырабляюцца аўтобусы «КАвЗ», баявыя машыны пяхоты «БМП-3», а таксама мэдыкамэнты.

ГісторыяРэдагаваць

Згодна з рашэньнем Курганскай гарадзкой думы датай заснаваньня Кургану лічыцца 1679 год[2][3]. Раней датай заснаваньня Кургану афіцыйна лічыўся 1782 год, калі паводле загаду імпэратарцы Кацярыны II Кургану быў прысвоены статус гораду. Існуюць і іншыя меркаваньні адносна стварэньня гораду, у прыватнасьці, разглядаўся 1662 год[4].

Лічыцца, што падставу стварэньня селішча паклаў селянін Цімафей Нявежын, які зрубіў сабе хату на беразе Таболу паблізу старажытных курганоў. На маляўнічы бераг ракі й добрую зямлю пацягнуліся першыя перасяленцы. Такім чынам неўзабаве вырасьлі астрог і слабада.

У 1695 годзе паселішча было перанесена на 8 вёрстаў ніжэй па плыні Таболу. У пачатку XVIII стагодзьдзя гарадзішча ператварылася ў вайсковую крэпасьць.

ЭканомікаРэдагаваць

Сацыяльна-эканамічны стан у горадзе ў 2011 годзе характарызаваўся павелічэньнем вытворчасьці прамысловай прадукцыі, грузаабароту аўтамабільнага й чыгуначнага транспарту, уводу жыльля, ростам зарабкаў. За 2011 год у бюджэт гораду паступіла 3,8 млрд рублёў. У параўнаньні з узроўнем 2010 году даходы бюджэту зьнізіліся на 8,5%. Пры гэтым падатковыя й непадатковыя даходы склалі 2,7 млрд рублёў, што на 45,2 мільёну рублёў (ці на 1,7%) больш за даходы, атрыманыя ў 2010 годзе.

ПрамысловасьцьРэдагаваць

Найважнейшымі галінамі, якія вызначаюць разьвіцьцё прамысловага комплексу гораду, зьяўляецца машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, электраэнэргетыка, мэдычная прамысловасьць. У горадзе працуюць такія машынабудаўнічыя прадпрыемствы, як «Курганскі аўтобусны завод», «Курганскі машынабудаўнічы завод», «Курганскі завод шляхавых машынаў», «Курганскі завод колавых цягачоў» і іншыя.

Гарады-сябрыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць