Урад Эстоніі ў эміграцыі
Урад Эстоніі ў эміграцыі — урад Эстоніі ў эміграцыі захоўваў фармальна-юрыдычную пераемнасьць з апошнім урадам Эстоніі пачынаючы з савецкай анэксіі ў 1940 годзе да абвяшчэньня незалежнасьці ў 1992 годзе. Але нягледзячы на гэта, да сёньняшняга дня існуе г. зв. урад Ныме, які дзейнічае на тэрыторыі Эстоніі.
Урад Эстоніі ў эміграцыі | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | эстонская | ||||
Сталіца | Стакгольм, Осла, Лёндан, Вашынгтон |
Дзейнасьць Ураду падчас савецкай анэксіі і нацысцкай акупацыі (1940—1945)
рэдагаваць17 чэрвеня 1940 году савецкія войскі і Балтыйскі флёт, падраздзяленьні НКУС СССР пачалі ваенную апэрацыю па анэксіі тэрыторыі Эстоніі. Вышэйшае кіраўніцтва Эстоніі прыйшло да высновы пра бессэнсоўнасьць супраціву і пра неабходнасьць пайсьці на саступкі ў вобласьці ўнутранай палітыкі. 21 чэрвеня 1940 году урад Юрыя Ўлуатса падаў у адстаўку, і прэзыдэнт К. Пятс, пад націскам савецкага прадстаўніка ў Эстоніі Андрэя Жданава быў вымушаны прызначыць камуніста Ягаэса Барбаруса новым прэм’ер-міністрам. Неўзабаве і сам Пятс быў арыштаваны савецкімі ўладамі і дэпартаваны разам сям’ёй у СССР. Але новы ўрад на чале з Барбурасам не быў прызнаны ні адной дзяржавай, акрамя СССР і нацысцкай Нямеччынай, што дало падставы Ўлуатсу і іншым дзяржаўным і палітычным дзеячам, якія пазьбеглі арышту, спасылаючыся на арт. 46 Канстытуцыі Эстоніі 1938 году («у выпадку, калі Прэзыдэнт пакінуў сваю пасаду, ці не можа выконваць свае абавязкі, то гэтыя абавязкі ўскладаюцца на прэм’ер-міністра») стварыць урад у эміграцыі. Юрыдычныя падставы для такога акта падаюцца спрэчнымі, бо ўрад Улуатса быў адпраўлены ў адстаўку яшчэ дзеючым прэзыдэнтам, і ім жа быў прызначаны новы старшыня ўраду.
Скарыстаўшыся нямецкім уварваньнем на тэрыторыю СССР, «група Ўлуатсу» спадзявалася зноў прыйсьці да ўлады. 27 — 28 ліпеня 1941 году па ініцыятыве Ю. Улуатсу ў Тарту адбылася канфэрэнцыю, на якой абмяркоўвалася становішча ў Эстоніі. На канфэрэнцыі быў падпісаны мэмарандум, які зьмяшчаў зварот да нямецкага ўраду, у якім прапаноўвалася стварыць новы ўрад, аднавіць дасавецкі дзяржаўны лад і правесьці мабілізацыю. Але, афіцыйнага адказу на яго так і не было.
Пасьляваенная дзейнасьць
рэдагаваць9 студзеня 1945 году памёр ад хваробы Юры Улуатс. Яго пераемнікам на пасадзе стаў Аўгуст Рэй, які займаў пасаду міністра замежных спраў у праіснаваўшым 2 дні ўрадзе Ота Тыефа. Але афіцыйна Рэй абвясьціў урад на выгнаньні толькі 12 студзеня 1953 году ў Осьлё (Нарвэгія).
16 ліпеня 1992 году ўрад у выгнаньні выдаў Дэклярацыю, у якой прызнаваў прэзыдэнта сувэрэннай постсавецкай Эстоніі Л.-Г. Меры, і абвяшчаў аб спыненьне сваёй дзейнасьці. У той жа час, група на чале з М. Матысэнам адмовілася прызнаваць роспуск ураду, бо постсавецкая эстонская палітычная эліта атрымала ўладу ад савецкіх акупацыйных органаў, а не згодна з Канстытуцыяй 1938 году. У дадатак М. Матысэн апэляваў знаходжаньнем расейскіх вайсковых падразьдзяленьняў на тэрыторыі незалежнай Эстоніі (былі выведзены ў 1994 годзе). У выніку расколу, М. Матысэнам быў створаны г. зв. урад Ныме, які дзейнічае да сёньняшняга дня на тэрыторыі Эстоніі.
Старшыні ўрада
рэдагаваць# | Імя | Арыгінальнае імя | Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | Партыя | |
---|---|---|---|---|---|---|
Прэм’ер-міністры Эстоніі | ||||||
- | Юры Улуатс (1890—1945) | Jüri Uluots | 21 чэрвеня 1940 | 9 ліпеня 1945 | ||
- | Аўгуст Рэй (1886—1963) | August Rei | 9 студзеня 1945 | 29 сакавіка 1963 | ||
- | Аляксандар Варма (1890—1970) | Aleksander Warma | 30 сакавіка 1963 | 23 сьнежня 1970 | ||
- | Тыніс Кінт (1896—1991) | Tõnis Kint | 23 сьнежня 1970 | 1 сакавіка 1990 | ||
- | Генрых Марк (1911—2004) | Heinrich Mark | 1 сакавіка 1990 | 8 кастрычніка 1992 |
Літаратура
рэдагаваць- Ant, J. August Rei — Eesti riigimees, poliitik, diplomaat / Jüri Ant; [toimetanud H. Tamman; kujundanud K. Müller]. — Tartu: Rahvusarhiiv, 2012. — 359 lk.: ill., portr.