Ундэр (Ундар), Унтэр — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Untheri
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Undo + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Унтэр, Ундар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ундэр»

Паходжаньне

рэдагаваць

Унтэр (Untheri) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гунд- (-унт-) (імя ліцьвінаў Ундзель; германскае імя Undela) паходзіць ад гоцкага hunds 'сабака' або *hunþs 'здабыча'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Zygmont Underowicz… Żygmont Underowicz (сакавік 1590 году паводле выпісу 8 студзеня 1712 году)[6]; земенинъ господарский земли Жомоитской панъ Адамъ Унъдеровичъ (5 ліпеня 1673 году)[7]; Elisabetha Unterowna (1701 год)[8]; Undryszki (1744 год)[9]; Anna Undor (1766 год)[10]; Magdalena Undarówna (1767 год)[11].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Альбэртына Ўндаровічава (Ундэровічава) — шляхцянка-каталічка з ваколіцаў Цельшаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 і 1889 гады[12][13]
  • Вінцэнт і Тэкля Ўндэровічы — шляхцічы-каталікі з ваколіцаў Цельшаў, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1889 год[13]

Ундэровічы (Underowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[14].

У 1905 годзе існаваў засьценак Ундрышкі ў Лынтупскай воласьці[15].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 762, 1482.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 216.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 450.
  7. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 453.
  8. ^ Kryniczyn lata 1697—1703 rejestr chrztów kościelnych
  9. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  10. ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  12. ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 328.
  13. ^ а б Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 492.
  14. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 835.
  15. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 293.