Ульф Я́льмар Кры́стэрсан (па-швэдзку: Ulf Hjalmar Kristersson; нар. 29 сьнежня 1963 году) — швэдзкі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Швэцыі з кастрычніка 2022 году. Ёсьць лідэрам Умеранай кааліцыйнай партыі з кастрычніка 2017 году і сябрам рыксдагу ад акругі Сёдэрманлянд. Раней займаў пасаду міністра сацыяльных справаў з 2010 па 2014 гады і быў старшынём Умеранай моладзевай лігі з 1988 па 1992 гады[4].

Ульф Крыстэрсан
па-швэдзку: Ulf Kristersson
5 кастрычніка 2010 — 3 кастрычніка 2014
Папярэднік Крыстына Гусмарк Пэрсан[d]
Наступнік Аніка Страндгэль[d]
з 1 кастрычніка 2017
Папярэднік Ганна Кінбэрг Батра[d]
1988 — 1992
Папярэднік Бэатрыс Аск[d]
Наступнік Фрэдрык Райнфэльт[d]
з 14 сьнежня 2017
5 кастрычніка 1991 — 3 кастрычніка 1994
Папярэднік Маргарэта Углас[d]
3 кастрычніка 1994 — 5 кастрычніка 1998
5 кастрычніка 1998 — 30 красавіка 2000
Наступнік Маргарэта Седэрфельт[d]
4 кастрычніка 2014 — 24 верасьня 2018
24 верасьня 2018 — 26 верасьня 2022
11 кастрычніка 1994 — 4 кастрычніка 1998
13 кастрычніка 1998 — 30 красавіка 2000
15 сьнежня 2014 — 18 сьнежня 2014
26 верасьня 2022 — 18 кастрычніка 2022
Наступнік Ганна аф Сылен[d]
з 18 кастрычніка 2022
Папярэднік Магдалена Андэрсан[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 сьнежня 1963(1963-12-29)[1] (60 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Біргіта Эд[d][3][2]
Адукацыя:
Узнагароды:

11 сьнежня 2014 году палітык быў прызначаны міністрам фінансаў у ценевы кабінэт ад Умеранай кааліцыйнай партыі і працаваў прэсавым сакратаром эканамічнай палітыкі. 1 кастрычніка 2017 году Крыстэрсан быў абраны лідэрам Умеранай кааліцыйнай партыі пасьля таго, як Анна Чынбэрг Батра сышла з гэтае пасады[5]. Пад ягоным кіраўніцтвам партыя склала кааліцыю з Швэдзкімі дэмакратамі, а да канца 2021 году ўтварыла зь імі і некалькімі іншымі партыямі правага кірунку неафіцыйны правы хаўрус. На швэдзкіх усеагульных выбарах 2022 году гэты блёк здабыў большасьць у рыксдагу, што прывяло да абараньня Крыстэрсана прэм’ер-міністрам 17 кастрычніка[6][7].