Уладзіслаў Дзягілевіч

Уладзісла́ў Дзягіле́віч (31 кастрычніка 1675, Літва — 13 студзеня 1714, Амсьціслаў) — рымска-каталіцкі дзяяч, архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока.

Уладзіслаў Дзягілевіч
Род дзейнасьці дойлідзтва
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1675
Месца нараджэньня Вялікае Княства Літоўскае
Дата сьмерці 13 студзеня 1714
Месца сьмерці Амсьціслаў
Месца вучобы
Занятак архітэктар
Месца працы

10 ліпеня 1691 у Вільні ўступіў у Ордэн езуітаў. Навучаўся ў Полацкім езуіцкім калеіюме ў 1695—1698, езуіцкім паслушніцкім доме ў Вільні ў 1701—1704. Працаваў у Бабруйску ў 1699—1700, у Воршы ў 1704—1705 і 1707—1709, у Нясьвіжы ў 1705—1706, у Амсьціславе ў 1706—1707 і ў Жодзішках. У 1710—1714 супэрыёр, архітэктар і прэфэкт будоўлі ў Амсьціславе. У 1707 тут паводле ягонага праекту пабудаваны драўляны езуіцкі касьцёл, у 1711 — званіца й гаспадарчыя пабудовы, адбудаваны спалены місіянэрскі дом.

Крыніца: {{{1}}}, «Вялікае Княства Літоўскае»