Уладзіслаў Гуроўскі

Уладзіслаў Гуроўскі (па-польску: Władysław Gurowski; каля 1715 — 23 траўня 1790, Варшава) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі каронны (1764—1768), маршалак надворны (1768—1781) і вялікі літоўскі (з 1781). Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава і Белага Арла (1772), расейскіх ордэнаў Сьвятой Ганны і Аляксандра Неўскага (1774).

Уладзіслаў Гуроўскі
Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790
Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790

Герб «Учэле»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1715(1715)
Памёр 23 траўня 1790
Пахаваны
Род Гуроўскія
Бацькі Мельхіёр Гуроўскі[d]
Соф'я з Пшыемскіх[d]
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Гуроўскіх гербу «Ўчэле», сын Мэльхіёра і Соф’і з Прыемскіх. Разам з трыма братамі навучаўся ў Францыі, потым служыў у францускім войску.

У 1748 на даручэньне Маўрыція Саскага накіраваўся ў Пецярбург, дзе беспасьпяхова спрабаваў падкупіць А. Бястужава з мэтай пераканаць расейскую імпэратрыцу Кацярыну II пасадзіць Маўрыція на сталец Герцагства Курляндзкага і Зэмгальскага.

Адзін з найбольш уплывовых прадстаўнікоў прарасейскай групоўкі, супраціўнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». 24 сакавіка 1768 выступіў за ўвядзеньне ў Рэч Паспалітую расейскіх войскаў з мэтай здушэньня Барскай канфэдэрацыі[1]. Інфармаваў расейцаў пра ўсе дзеяньні караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, вінаваціў яго ў таемнай змове з Францыяй.

Ініцыятар стварэньня і актыўны ўдзельнік Пастаяннай Рады, у 1775 правёў дэмаркацыю новай граніцы з Расеяй.

  1. ^ Władysław Konopczyński. Konfederacja barska. T. I. — Warszawa, 1991. S. 46.