Уладзіслаў Віктар Акінчыц
(Перанакіравана з «Уладзіслаў Акінчыц»)
Уладзісла́ў Ві́ктар Акі́нчыц (1 кастрычніка 1829, Заблудаўская парафія[1] — 31 жніўня 1891, Малмыж, Пермская губэрня, Расейская імпэрыя) — лекар, паўстанец 1863 року. Брат Людвіка Акінчыца.
Władysław Wiktor Okińczyc | |
«Аксак» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 кастрычніка 1829 Заблудаўская парафія |
Памёр | 31 жніўня 1891 Малмыж |
Пахаваны | |
Род | Акінчыцы |
Бацькі | Тадэвуш |
Дзеці | Тадэвуш Мар’ян |
Дзейнасьць | лекар |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Акінчыц.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСын Тадэвуша Акінчыца, брата паўстанцаў 1831 року Фэлікса і Людвіка[2].
Уладзіслаў Акінчыц за ўдзел у паўстаньні 1863 року быў высланы ў Малмыж на Ўрале. У хуткім часе вярнуўся на радзіму ў Сялец Пружанскага павету[2], дзе каля 1870 року ажаніўся[1]. Тут сама ў 1873 у іхняй сям’і нарадзіўся сын, вядомы польскі інжынэр-тэхноляг Тадэвуш Мар’ян Акінчыц[3].
Тым ня меней, месцам сьмерці Ўладзіслава Акінчыца пазначаны Малмыж[1], а пахаваны ён у Пярмі на Ўрале[4].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б в Władysław Wiktor Okińczyc h. Aksak (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013 г.
- ^ а б Влодки и Окинчицы — повстанцы с Берёзовщины (рас.) // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
- ^ Tadeusz Marian Okińczyc h. Aksak (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013 г.
- ^ german-osipovich. (30 жніўня 2010) Окинчиц Владислав (рас.) Яндекс Фотки. Яндекс. Праверана 8 студзеня 2013 г.