Уладзімер Рамашкін

эрзянскі сьпявак, музыка, фальклярыст

Уладзіме́р Рама́шкін але Яўлань Ало (па-расейску: Владимир Ромашкин, па-эрзянску: Йовлань Оло; 6 верасьня 1951 году, Мардоўская АССР, СССР — 29 жніўня 2002 году, Саранск, Расея) — адзін з кіраўнікоў мардоўскага нацыянальнага руху канца ХХ стагодзьдзя, старшыня нацыяналістычнага аб’яднаньня «Од вий» (бел. «Новая сіла»). Паэт, хормайстар, кінадакумэнталіст, грамадзкі дзяяч, палітык. Лідэр музычнага гурту «Торама». Эрзя паводле нацыянальнасьці.

Уладзімер Рамашкін
Дата нараджэньня 6 верасьня 1951(1951-09-06)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 жніўня 2002(2002-08-29) (50 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак музыка, сьпявак, апэратар-пастаноўшчык
Жанры джаз, поп, танцавальная музыка[d] і фолк-музыка[d]
Інструмэнты голас[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў эрзянскай сям’і ў сяле на поўначы ад Саранску. У 1975 годзе скончыў дырыгентава-харавое аддзяленьне Саранскага музычнай вучэльня імя Кірукова, дзе навучаўся ў кампазытара Нікулы Баяркіна. Пасьля гэтага паступіў на дырыгентава-харавы факультэт Казанскай кансэрваторыі, які скончыў у 1980 годзе. У 1986 годзе скончыў асьпірантуру пры мардоўскім навукова-дасьледчым інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі, сэктар фальклёру і мастацтва. Тады ж выйшла ягоная манаграфія «Аб некаторых асаблівасьцях традыцыйнага песеннага мастацтва мардвы-каратаяў», у якой упершыню дасьледаваў музычную культуру макшанскага анкляву на тэрыторыі Татарстану.

З адраджэньнем нацыянальнага мардоўскага руху ў канцы 1980-х займаўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю. Таксама выступаў у якасьці сцэнарыста і кінадакумэнталіста. Суаўтар музычнага тэлефільму «Пра што сьпявае Торама». З 1990 году выкладаў музычныя дысцыпліны ў Дзяржаўнай вучэльні культуры, дзе папулярызаваў эрзянскую музычную традыцыю. Найбольш вядомы праект Уладзімера Рамашкіна — стварэньне этнамузычнага гурта «Торама»[1], у рэпертуар якога ўвайшлі эрзянскія, макшанскія і каратайскія песьні. Рэпэртуар гурта аб’ядноўваў традыцыі розных этнаграфічных груп, якія насяляюць мардоўскі край.

 
Музэй «Этна-куда» імя Рамашкіна

6 верасьня 2006 году ў гадавіну 55-годзьдзя музыканта ў сяле Падлесная Таўла ў Мардовіі быў адкрыты ўнікальны дом-музэй «Этна-куда» імя Ўладзімера Рамашкіна[2]. У 1989 годзе, тады яшчэ малады, нікому не вядомы музыкант набыў невялікую хатку ў вёсцы Падлесная Таўла. Ён палюбіў гэтае сяло, ягоных добрых, простых жыхароў і прыроду. Ужо вядомым фальклярыстам ён марыў пра этна-турыстычны маршрут у дадзенае сяло, бо яно вядома як цэнтар эрзянскай традыцыі разьбы па дрэве[3]. Ужо традыцыяй стала правядзеньне штогадовага фальклёрнага фэстывалю старажытнай эрзянскай і макшанскай песьні «Торамась терди»[3], прысьвечаны дню нараджэньня Ўладзімера Рамашкіна.

  1. ^ «Звезда упала — свет её остался. Жизненный и творческий путь Йовлань Оло». Эрзянь Мастор
  2. ^ Евдокимова Т. Его «Торама» звучит на весь мир. // Вперед. Атяшевского района. – 14 сентября. – С. 4.
  3. ^ а б Этнотуризм в Мордовии: пять мест, которые обязательно стоит посетить туристам!. Турыстычны партал «Мардовія»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Староонка на партале фіна-вугорскіх народнасьцяў