Торама
То́рама (па-макшанску: торама, па-эрзянску: дорамо ад макш. торамс «грымець») — народны эрзянскі і макшанскі духавы музычны інструмэнт. Пастухі-эрзяне трубілі ў тораму тройчы на дзень: зранку пры выгане скаціны, апоўдні ў час даеньня кароваў і ўвечары падчас вяртаньня статку ў вёску. Трубны заклік торамы фігуруе ў мардоўскіх паданьнях пра народных правадыроў — цюшцяў.
Торама | |
Клясыфікацыя |
духавы |
---|
Віды
рэдагавацьБывае двух тыпаў. Торамы першага тыпу выраблялі з галіны бярозы або клёну, якую ўпрадоўж раскалвалі напалову, выдзёўбвалі з кожнай паловы сарцавіну і абматвалі іх разам бяростай. Пры гэтым адзін бок рабілі шырэйшым за іншы. Даўжыня інструмэнту складала 80—100 см. Унутар трубы ўстаўлялі язык зь бяросты.
Тораму другога віду выраблялі з колцаў ліпавай кары, якія ўстаўлялі адно ў адно і заклейвалі рыбным клеем у форме раструба. Даўжыня інструмэнта вагалася ад 50 да 80 см.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Мордва. Очерки по истории, этнографии и культуре мордовских народов. — Саранск: 2004. — 992 с.
- Мордва: историко-культурные очерки / Ред. кол.: В. А. Балашов (отв. ред.), В. С. Брыжинский, И. А. Ефимов; Рук. авт. коллектива академик Н. П. Макаркин. — Саранск: Мордов. кн. изд-во, 1995. — 624 с. — ISBN 5-7595-1049-5