Уладзімер Дарыда
Уладзімер Дарыда (па-чэску: Vladimír Darida; нарадзіўся 8 жніўня 1990 году, Сокалаў, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца грэцкага клюбу «Арыс» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Уладзімер Дарыда | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 жніўня 1990[1][2][3] (34 гады)
| |
Рост | 170 см | |
Вага | 60 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арыс Тэсалёнікі | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2013 2011 2013—2015 2015—2023 2023— |
Вікторыя Пльзень → Сокалаў (арэнда) Фрайбург Гэрта Арыс Тэсалёнікі |
61 (12) 13 (5) 54 (9) 171 (13) 58 (8) |
Зборныя | ||
2012— | Чэхія | 76 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУладзімер зьяўляецца выхаванцам клюбу «Вікторыя» (Пльзень), пасьля сэзоннай арэнды ў «Баніку» з Сокалава вярнуўся ў родны клюб. 16 лютага 2012 году забіў свой першы гол у Лізе Эўропы нямецкаму клюбу «Шальке-04», матч скончыўся зь лікам 1:1.
Улетку 2013 году дапоўніў шэрагі нямецкага клюбу «Фрайбург», які пасьля пасьпяховага сэзону страціў некалькі сваіх лідэраў.
Міжнародная
рэдагаваць28 траўня 2012 году было абвешчана, што Дарыда будзе ўключаны ў склад нацыянальнай зборнай Чэхіі на чэмпіянат Эўропы 2012 году, як замену атрымаўшаму траўму абаронцы Даніеля Пудзілу[4].
Дасягненьні
рэдагаваць«Вікторыя»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2011, 2013
- Уладальнік кубка Чэхіі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Чэхіі: 2011