Уладзімер Бруй

беларускі пісьменьнік, перакладнік

Уладзі́мер Дзьмі́трыевіч Бруй (нар. 8 жніўня 1948, Гарадзея, Нясьвіскі раён Баранавіцкай вобласьці БССР) — беларускі пісьменьнік, перакладнік.

Уладзімер Бруй
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Ігнась Адамскі
Нарадзіўся 8 жніўня 1948 (76 гадоў)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі в. Гарадзея, цяпер у Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік
Мовы беларуская, расейская

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1971) па спэцыяльнасьці перакладчык ангельскай і францускай моваў.

У 1974—2003 працаваў настаўнікам ангельскай і францускай моваў у Карцэвіцкай сярэдняй школе Нясьвіскага раёну. У 2003—2007 — перакладнік у кампаніі «Совинтервод» (Расея). У 2008—2009, з 2010 — перакладнік на Гарадзейскім цукровым камбінаце.

З 2007 року на пэнсіі. З 2011 — кіраўнік Менскай абласной філіі хрысьціянскага літаратурнага аб’яднаньня «Ласка Божая» («па-расейску: Благодать»).

Творчасьць

рэдагаваць

Публікавацца пачаў у пэрыёдыках: «Нясьвіскіх навінах», «Настаўніцкай газэце», хрысьціянскім часопісе «Благодать».

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Нябесны банк: аповеды з жыцьця» (2015)
  • «Трэцяя Бярэзіна: аповеды з жыцьця» (2016)
  • «Две жизни — одна судьба: роман» (бел. Два жыцьці — адзін лёс, 2017)[1]
  • «Приключения сирийца в СССР : роман в новеллах» (бел. Прыгоды сырыйца ў СССР, 2018, пад псэўданімам Игнась Адамский)[1]
  1. ^ а б Бруй, Владимир Дмитриевич (писатель ; переводчик ; род. 1948) (рас.) Зводны электронны каталёг бібліятэкаў Беларусі Праверана 29 ліпеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць