Украінскі правапіс 1904 году
Украінскі правапіс 1904 году (па-ўкраінску: Український правопис 1904 року) — афіцыйны ўкраінскі правапіс у Аўстра-Вугоршчыны на пачатку 20 стагодзьдзя. Правапіс быў афіцыйна аформлены ў выданьні «Русінскі правапіс са слоўнікам» (Руська правопісь зі словарцем), якое падрыхтавала й зацьвердзіла Навуковае таварыства імя Шаўчэнкі ў Львове. У стварэньні гэтага правапіснага дапаможніка ўдзельнічалі ня толькі заходнеўкраінскія лінгвісты, але і, між іншым, такія прыдняпроўскія вучоныя, як Агатангель Крымскі, Яўген Тымчанка, Міхаіл Грушэўскі, В. Дарашэнка.[1][2]
Выданьне
рэдагаваць- Правапіс русінскі са слоўнікам. Львоў: Навуковае таварыства імя Шаўчэнкі пры К. Беднарскім. 1904 г. 152 с.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Німчук В. В. Проблеми українського правопису ХХ–ХХІ ст. Київ, Кам'янець-Подільськ: Кам'янець-Подільський державний педагогічний університет, 2002. 116 с.
- ^ О. І. Скопненко. Образ ідіому крізь процеси кодифікації (на матеріалі української та білоруської літературних мов першої третини ХХ ст.) // Компаративні дослідження слов'янських мов і літератур. Пам'яті академіка Леоніда Булаховського. 2011. Вип. 15. С. 227—233.