Фрыдэрык Шапэн
Fryderyk Chopin
Адзіная вядомая фатаграфія Шапэна, 1849
Дата нараджэньня 1 сакавіка (па іншых зьвестках — 22 лютага) 1810
Месца нараджэньня Жэлязова-Воля, Варшаўскае герцагства
Дата сьмерці 17 кастрычніка 1849 (39 год)
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Грамадзянства Сьцяг Варшаўскага княства, Сьцяг Францыі
Прафэсія кампазытар, піяніст
Жанры рамантызм
Інструмэнты фартэпіяна

Фры́дэрык Франсуа́ Шапэ́н (па-француску: Frédéric François Chopin [ʃɔpɛ̃][1]; па-польску: Fryderyk Franciszek Chopin [ˈʂɔpɛn̪], Фрыдэ́рык Франці́шэк Шо́пэн[2], па-ангельску: Frédéric François Chopin [`ʃopæn, ʃo`pæn; ˋʃoupæŋ, ˋʃɒpæ:][3]; 1 сакавіка (па некаторых крыніцах — 22 лютага) 1810, вёска Жэлязова-Воля, каля Варшавы17 кастрычніка 1849, Парыж) — польскі кампазытар і піяніст-віруоз. Аўтар шматлікіх твораў для фартэпіяна. Буйнейшы прадстаўнік польскага музычнага мастацтва. Па-новаму вытлумачыў многія жанры: адрадзіў на рамантычнай аснове прэлюдыю, стварыў фартэпіянную баляду, апаэтызаваў і драматызаваў танцы — мазурку, палянэз, вальс; ператварыў скерца ў самастойны музычны твор. Узбагаціў гармонію і фартэпіянную фактуру; спалучаў клясычнасьць формы з мэлядычным багацьцем і фантазіяй.

2 канцэрты (1892 год, 1830 год), 3 санаты (182244), фантазія (1841 год), 4 баляды (183542), 4 скерца (183242), экспромты, накцюрны, эцюды і іншыя творы для фартэпіяна; песьні. У яго фартэпіянным выкананьні глыбіня і шчырасьць пачуцьцяў спалучаліся з выкшталцонасьцю, тэхнічнай дасканаласьцю.

Біяграфія

рэдагаваць

Паходжаньне і сям'я

рэдагаваць
 
Месца нараджэньня Шапэна ў маёнтку Жэлязова-Воля

Айцец Шапэна — Нікаля Шапэн, француз, сын лятарынскага селяніна, эміграваў у Польшчу ў 1787 годзе ва ўзросьце шаснаццаці год. У Францыі ён быў ахрышчаны як «Нікаля», але, жывучы ў Польшчы, ён карыстаўся польскай формай свайго імя, «Мікалай». Цяжка сказаць, што вымусіла яго пакінуць Францыю, але ў Польшчы ён знайшоў новую бацькаўшчыну і прынімаў актыўны ўдзел у яе гістарычным лёсе. Нікаля Шапэн разам з польскімі патрыётамі прымаў удзел у барацьбе за незалежнасьць Польшчы. Пасьля задушэньня паўстаньня Тадэвуша Касьцюшка і канчатковага падзела Рэчы Паспалітай (1795 год) Нікаля Шапэн, капітан войска Касьцюшка, нягледзячы на хісткасьць свайго палажэньня, вырашыў застацца ў Польшчы. Чалавек шырокага разумовага далягляду і адукацыі, ён займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю, навучаючы дзяцей з арыстакратычных семьяў, і ўрэшце заваяваў рэпутацыю аднаго з найлепшых пэдагогаў Варшавы. Аднымі з такіх дзяцей, былі дзеці графа Скарбка, да якога Нікаля Шапэн быў запрошаны ў 1802 годзе ў маёнтак Скарбкаў Жэлязова-Воля. Там ён сустрэўся з далёкай сваячкай Скарбкаў, — Юстынай Кшыжаноўскай, зь якой пазьней пабраўся шлюбам[4]. Вясельле адбылося 2 чэрвеня 1806 году ў прыхадзкой царкве XVI ст. у Брохаве.

  1. ^ Францускае напісаньне прозьвішча — Chopin — вынікае з прозьвішча яго бацькі, француза па нацыянальнасьці, см. Wincenty Łopaciński Chopin, Mikołaj / Polski słownik biograficzny, vol. III. — Kraków.: Polska Akademia Umiejętnosści, 1937, pp. 426–27.
  2. ^ Аднак Фрыдэры́ка Францішэ́ка Шапэ́на, Польский язык. Методические указания (Ударение), Музыкальная шкатулка от Шопена
  3. ^ oldict.com Online Dictionary
  4. ^ Zdzisław Jachimecki, "Chopin, Fryderyk Franciszek," Polski słownik biograficzny, vol. III, 1937, p. 420.