Уайнапутына
Уайнапуты́на (па-гішпанску: Huaynaputina, ад на кечуа: Wayna — «малады», Putina — «вулькан») — вялікі вулькан, разьмешчаны ў вульканічным нагор’і ў паўднёвым Пэру.
Вулькан ня мае акрэсьленага горнага профілю, болей падобны да вялікага вульканічнага кратэру. Вядомы катастрафічным вывяржэньнем 19 лютага 1600 року (6 балаў паводле шкалы вульканічных вывяржэньняў), якое было наймацнейшым вывяржэньнем у Паўднёвай Амэрыцы за ўвесь час.
Лічыцца, што гэтае вывяржэньне магло быць прычынаю вялікіх кліматычных зьменаў у хадзе так званага «Малога ледавіковага пэрыяду».
Сучаснасьць
рэдагавацьВулькан Уайнапутына набыў шырокую папулярнасьць увесну 2014 у сувязі з падзеямі на паўднёвым усходзе Ўкраіны і ўдзелу ў іх расейскага лідэра. Яшчэ большай легендарнасьці гэтай гары надае той факт, што ў 2014 чакаецца другое ў гісторыі вывяржэньне Ўайнапутыны.