Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму
Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Віцебскай вобласьці.
Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму | |
Скарот | УУС ВАВК |
---|---|
Від | праваахоўны |
Праўны стан | выканаўчы орган |
Сядзіба | прасп. Фрунзэ, д. 41а |
Месцазнаходжаньне | Віцебск |
Дзейнічае ў месцах | Віцебская вобласьць |
Сяброўства | Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Управа | |
Начальнік | Андрэй Любімаў |
1-ы намесьнік | Аляксей Шаховіч |
Намесьнікі | Аляксандар Чарняўскі, Сяргей Завадзкі[1] |
Начальнік управы крымінальнага вышуку | Аляксей Цяпко |
Начальнік управы ДАІ | Міхаіл Дзядзічкін[2] |
Галоўная ўправа | Віцебскі абласны выканаўчы камітэт |
Зьвязаныя службы | Віцебскі АУСТ, Наваполацкі ГАУС |
Старонка ў сеціве | vitebsk.mvd.gov.by |
Месьціцца ў м. Віцебску. Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных спраў Віцебскае вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца міністрам унутраных спраў і мае званьне генерал-маёр міліцыі.
Склад
рэдагавацьНа 2022 год УУС Віцебскага аблвыканкаму мела ў сваім складзе:
- крымінальную міліцыю ў складзе: 3-х управаў — 1) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, 2) крымінальнага вышуку, 3) наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 4) супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці; аддзелу апэратыўна-інфармацыйнай працы[3];
- міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 3 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) грамадзянства і міграцыі, 3) дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі; 2 аддзелы — 1) апэратыўна-дзяжурнай службы, 2) наглядальна-выканаўчай дзейнасьці; 2 ізалятары — 1) спэцыялізаваны, 2) часовага ўтрыманьня; адрасна-даведкавае бюро[4];
- іншыя 13 падразьдзяленьняў: 2 управы — 1) Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 2) фінансаў і тылу; 3 аддзелы — 1) абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакумэнтацыйнага забесьпечэньня, 2) ідэалягічнай працы, 3) кадраў; 3 цэнтры — 1) інфармацыйны, 2) культурна-выхаваўчай працы, 3) падрыхтоўкі асабістага складу; вайсковая часьць 5524, групу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў, музэй, мэдычную службу Дэпартамэнту фінансаў і тылу, а таксама штаб;
- 26 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 21 у раёнах вобласьці, 3 у Кастрычніцкім, Першамайскім і Чыгуначным раёнах Віцебску, Аршанскую РУУС і Наваполацкі гарадзкі аддзел унутраных справаў, а таксама Аршанскі аддзел унутраных справаў на транспарце[5].
Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні
рэдагавацьНа 2022 год УУС Віцебскага аблвыканкаму налічвала 26 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку Аршанскі аддзел унутраных справаў на транспарце, Аршанскую раённую ўправу ўнутраных справаў і Наваполацкі гарадзкі аддзел унутраных справаў, Кастрычніцкі, Першамайскі і Чыгуначны раённыя аддзелы ўнутраных справаў (РАУС) Віцебску, а таксама 21 РАУС у раёнах Віцебскай вобласьці: Бешанковіцкі, Браслаўскі, Віцебскі, Дрысенскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзьненскі, Мёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сененскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркоўшчынскі і Шумілінскі[5].
Начальнікі
рэдагаваць- Міхаіл Зырын (красавік 1969 — сакавік 1976)
- Альгерд Бараноўскі (29 красавіка 1976 — 27 сакавіка 1985)
- Мечыслаў Грыб (15 лютага 1985 — 13 сьнежня 1990)
- Аляксей Клешчанок (13 сьнежня 1990 — 25 жніўня 1994)
- Аляксандар Пахомаў (1994—1997)
- Валер Гарадзенка (1997—2002)
- Вячаслаў Яўстаф'еў (студзень 2003 — сакавік 2007)
- Леанід Фармагей (2007 — 2008)
- Аляксандар Найдзенка (29 жніўня 2008 — травень 2012)
- Ігар Яўсееў (2012—2015)
- Віктар Сянько (2 красавіка 2015 — 2019)[6]
- Міхаіл Грыб (28 сакавіка 2019 – 30 кастрычніка 2020)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кіраўніцтва // Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму, 2022 г. Праверана 16 красавіка 2022 г.
- ^ Управа дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі (рас.) // Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму, 2022 г. Праверана 16 красавіка 2022 г.
- ^ Аддзел апэратыўна-інфармацыйнай працы // Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму, 2022 г. Праверана 16 красавіка 2022 г.
- ^ Адрасна-даведкавае бюро (рас.) // Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму, 2022 г. Праверана 16 красавіка 2022 г.
- ^ а б Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні (рас.) // Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму, 2022 г. Праверана 16 красавіка 2022 г.
- ^ Начальнікі (рас.) // Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму, 2022 г. Праверана 16 красавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электронны зварот // Управа ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму, 2022 г. Праверана 16 красавіка 2022 г.