Тэтфард

мястэчка ў акрузе Брэкленд (Норфалк, Ангельшчына)

Тэтфард (па-ангельску: Thetford) — мястэчка і грамада ў акрузе Брэкленд графства Норфалк, што месьціцца ў Ангельшчыне. Знаходзіцца на дарозе A11 паміж Норыджам і Лёнданам, на ўсход ад Тэтфардзкага лесу. Колькасьць насельніцтва на 2015 год складала крыху больш за 24 тысяч чалавек[2].

Тэтфард
Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 29,55 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 01842
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′36″ пн. ш. 0°44′24″ у. д. / 52.41° пн. ш. 0.74° у. д. / 52.41; 0.74Каардынаты: 52°24′36″ пн. ш. 0°44′24″ у. д. / 52.41° пн. ш. 0.74° у. д. / 52.41; 0.74
Тэтфард на мапе Вялікабрытаніі
Тэтфард
Тэтфард
Тэтфард
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.thetfordtowncouncil.gov.uk/

Гісторыя

рэдагаваць

На месцы Тэтфарда існавала паселішча з часоў жалезнага веку. Пасьля нармандзкага ўварваньня ў ваколіцах быў пабудаваны Тэтфардзкі замак. У 1104 годзе рыцарь Роджэр Біго заснаваў тут клюнійскі манастыр імя Сьвятой Марыі, які стаў найбуйнейшай і самай важнай рэлігійнай установай у Тэтфардзе. Горад моцна пацярпеў пасьля роспуску манастыру і разбурэньня замку, але быў апошні зь іх быў адноўлены ў 1574 годзе, калі Лізавета I даравала Тэтфарду статут горада. Пасьля Другой сусьветнай вайны Тэтфард стаў адным з горадам, які, паводле адмысловай урадавай праграме, прыняў жыхароў Лёндану, значна павялічыўшы, такім чынам, сваё насельніцтва[3]. У Тэтфардзе месьцілася штаб-кватэра кампаніі Tulip International, буйнога вытворца бэкону, ялавічыны і сьвініны да ягонага закрыцьця ў 2010 годзе.

Чыгуначная станцыя Тэтфард абслугоўваецца лініяй Брэклэнду і зьяўляецца адным з найлепшых захаваных фрагмэнтаў чыгуначнай архітэктуры XIX стагодзьдзя ва Ўсходняй Англіі.

  1. ^ Parish Profiles // 2021 United Kingdom censusOffice for National Statistics.
  2. ^ «Open Space Parish Schedule 2015 [T-Z»].
  3. ^ Dickinson, G. C. (April 1962). «Overspill and Town Development in England and Wales, 1945–1971». Town Planning Review. 33 (1): 49. doi:10.3828/tpr.33.1.3x8040m7345q21p2.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць