Тэакрыт

Грэцкі паэт
(Перанакіравана з «Тэакрытас»)

Тэакры́т (па-грэцку: Θεόκρῐτος, Theokritos) — старажытнагрэцкі паэт, адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў літаратуры раньняга элінізму, малодшы сучасьнік Калімаха, ураджэнец Сыракузаў. Заснаваў жанр ідыліі, у якой прадметам замілаваньня сталася простасьць і прыроднасьць сьціплага побыту. Ідыліі Тэакрыта запачаткавалі эўрапейскую традыцыю «букалічнай» літаратуры.

Тэакрыт
Θεόκρῐτος
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 315 да н. э.
Сыракузы
Памёр 260 да н. э.
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова старажытнагрэцкая мова[1]

Жыцьцярыс

рэдагаваць

Тэакрыт нарадзіўся на Сыцыліі ў Сыракузах або каля іх. Ягоныя бацькі, Праксагор і Філіна, згаданыя ў адной з эпіграмаў, паходзілі з вострава Коса, дзе паэт жыў у маладосьці. На Косе Тэакрыт увайшоў у гурток паэтаў, куды ўваходзілі Філет і Асклепіяд. Імаверна, там завязалася і ягонае сяброўства, якое доўжылася ўсё жыцьцё, з паэтам і лекарам Нікіясам. Вярнуўшыся каля 280 да н. э. на Сыцылію, Тэакрыт дарэмна зьвярнуўся па дапамогу да тырана Сыракузаў Гіерана ІІ (захаваўся першы твор, ідылія ХVІ, Харыты, або Гіеран, у якім Тэакрыт просіць уладара Сыракузаў прыняць яго ў двор). Больш прыхільным выявіў сябе цар Эгіпту Пталямэй ІІ Філядэльф: з 274 па 270 да н. э. Тэакрыт карыстаўся ў Александрыі ягонай гасьціннасьцю.

  1. ^ Theocritus // CONOR.SI