Тушканчык малаазіяцкі

Тушканчык малаазіяцкі (Allactaga williamsi, syn. Scarturus williamsi) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства Тушканчыкавыя (Dipodidae).

Тушканчык малаазіяцкі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаТушканчыкавыя (Dipodidae)
РодТушканчык (Allactaga)
ВідТушканчык малаазіяцкі
Бінамінальная намэнклятура
Allactaga williamsi
Thomas, 1897
 [[wikispecies:Allactaga williamsi
|Тушканчык малаазіяцкі на Віківідах]]

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца в Азіі (Афганістан, Армэнія, Азэрбайджан, Іран, Турэччына) на вышынях ад 360 да 3200 метраў.

Гэты від сустракаецца ў стэпавых раёнах з рэдкай расьліннасьцю. Рэдка сустракаецца на акультураных землях.

Даўжыня галавы і тулава складае ад 10.2 да 14.6 см, хвост ад 16.7 да 25.5 см, маса ад 54 да 143 грамаў. Прыкметнага дымарфізму няма. Верх ад колеру вохры да бураватага. Ніз белы. Пэндзлік на канцы доўгага хваста вялікі і трохкаляровы. Спачатку прыкаранёвае сьветла-вохрыстае кольцо даўжынёй 2 см, затым чорная зона даўжынёй каля 4 см і белы кончык даўжынёй каля 2 см. Пальцы задніх лап зьнізу пакрытыя мяккімі белымі валасінкамі. Разцы спераду белыя; яны зьлёгку выступаюць.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Жывёлы вядуць начны лад жыцьця. Сілкуецца ў асноўным вусякамі і насеньнем, а летам — таксама зялёнымі расьлінамі. Гэты від жыве ў норах, якія маюць даўжыню ад 90 да 200 см, глыбіню ад 20 да 80 см і заканчваюцца камерай дыямэтрам ад 12 да 14 см. Раз-пораз у якасьці аварыйных выхадаў ствараюцца адзін-два дадатковых тунэля.

Дае 2 прыплоды ў год (з канца мая па чэрвень і ў жніўні-кастрычніку) з 3–6 дзіцянятамі ў прыплодзе. Пэрыяд цяжарнасьці — ад 25 да 30 дзён.