Айнская мова
Мова айну (アイヌイタク, вымаўляецца: айну ітак) — мова айнаў, якія жывуць на поўначы Японіі, і раней жылі на Сахаліне. Хоць яна тыпалягічна трошкі падобная да японскай мовы, мова айну — ізаляваная мова, гэта значыць, яна ня мае ніякіх роднасных моў.
Айну | |
アイヌイタク, «айну ітак» | |
Ужываецца ў | Японія, Расея |
---|---|
Рэгіён | Хакайда, Курыльскія выспы, Камчатка, Тахоку (на Хонсю) |
Колькасьць карыстальнікаў | больш за 1000 |
Клясыфікацыя | ізаляваная мова |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | - |
Статус: | 8б амаль вымерлая[d][1] |
Пісьмо | Ainu orthography[d] і лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | няма |
ISO 639-2(Б) | mis |
ISO 639-2(Т) | mis |
ISO 639-3 | ain |
SIL | AIN |
Большая частка ведаў пра мову айну на Сахаліне атрымана дзякуючы Браніславу Пілсудзкаму, польскаму антраполягу, які быў сасланы туды за расейскай імпэрыяй за палітычныя злачынствы напрыканцы 19 стагодзьдзя — пачатку 20 стагодзьдзя.
Носьбіты
рэдагавацьМова айну амаль зьніклая; колькасьць яе носьбітаў вельмі малая і хутка зьмяншаецца. Падлікі ў 1996 згадвалі толькі 15 чалавек, якія ўжываюць яё штодзённа. Хаця апошнім часам колькасьць носьбітаў пачала павялічвацца, галоўным чынам за кошт айнаў, якія вучаць яе як другую мову (пасьля японскай).
Фаналёгія
рэдагавацьСтруктура склада ў мове ЗГ(З).
У мове 5 галосных:
i u e o a
p t k ʔ s h c w y m n r
/y/ абазначае гук [й]. /c/ ужываецца для абазначэньня гукаў [ш, ч, дж, дз]. Глятальны плазіўны /ʔ/ ня пішацца, ён зьяўляецца на пачатку складоў калі няма іншага зычнага.
/ti/ вымаўляецца як [чы]; /s/ звычайна гучыць як [ш] перад /i/ і на прыканцы складоў. Вымаўленьне залежыць ад дыялекта, напрыклад у сахалінскім дыялекце гукі /p, t, k, r/ напрыканцы склада зьліваюцца з /h/.
Мова айну мае тонавы націск: словы, якія маюць корань і афіксы вымаўляюцца з высокім тонам, які падае на корань. іншыя словы маюць націск на першы склад, калі ён закрыты ці зьяўляецца дыфтонгам. Інакш тонавы націск падае на другі склад.
Тыпалёгія і граматыка
рэдагавацьМова айну належыць да тыпу SOV, з постпазыцыяй (прыназоўнікі, паказальнікі склона і ролі назоўніка ў сказе, зьмяшчаюцца пасьля назоўнікаў). Дзейнік і прамое дапаўненьне звычайна ня маюць паказьнікаў склону. Назоўнікі групуюцца, і мадыфікуюць адзін аднаго; галоўны знаходзіцца напрыканцы ланцуга. Дзеясловы дзеляцца на пераходныя і непераходныя.
Артаграфія
рэдагавацьНе існуе фармальнай артаграфіі для пісьма на мове айну. Ужываюцца розныя альфабэты, створаныя лінгвістамі на базе лацінскага альфабэта, або японскую сыстэму катакана. Шэраг сымбаляў Unicode Katakana Phonetic Extensions (31F0-31FF) [1], [2] зьмяшчае сымбалі для напісаньня айну.
Вусная літаратура
рэдагавацьІснуе багатая традыцыя вусных гераічных эпасаў, якія называюцца юкары. Мова гэтых аповедаў захавала трохі архаізмаў, напрыклад: мае больш флексіяў.
Прыклад тэкста: Ойча наш
рэдагавацьKando otta an chikoro Michi,
E kon reihei orota aeoripak kuni ne ki wa un kore.
E koro moshiri ekte wa un kore.
E kor' irenga kando otta an korachi,
moshir’otta ne yakka une no aki kuni ne ki wa un kore.
Kesto kesto chi e kunip tanto ne yakka un kore.
Chi utara anak ne chikoro ashosere utara tusare okere korachi,
chikoro shosep ne yakka tusare wa un kore.
Chi utara anak ne iteki akoramnukara kuni ne ki wa un kore;
koroka wenbe orowa no un ohaitare wa un kore.
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675