Трып-гоп
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Трып-гоп (па-ангельску: trip hop) — стыль музыкі створаны на пачатку 1990-х гадоў у Ангельшчыне й дасягнуўшы сталых камэрцыйных посьпехаў. Узьнік як сумесь экспэрымэнтальнага гіп-гопу, джазу, дабу, року, традыцыйнага блюзу й некаторых іншых элемэнтаў. стваральнікамі й першымі выканаўцамі трып-гопу зьяўляліся гурты Massive Attack ды Portishead з Брысталю (адсюль першапачатковае назва стылю: Брыстальская хваля альбо Брыстальскі cаўнд). Назва ж трып-гоп упершыню была выкарыстана ў ангельскім часопісе «Mixmag».
Трып-гоп | |
Стылістычнае паходжаньне | гіп-гоп, даўнтэмпа, брэйкбіт, эйсыд-джаз, рытм-н-блюз, рок, псыхадэлік |
---|---|
Паходжаньне | 1990-я Брысталь, Вялікабрытанія |
Тыповыя інструмэнты | сынтэзатары, фанаграфізм, сэмплы, латунь, струнныя |
Папулярнасьць | у асноўным андэграўнд (Заходняя Эўропа, Паўночная Амэрыка) |
У трып-гопе вольна існуюць разам жывыя музычныя інструмэнты й сэмплы. Па гуку для яго характэрны: даволі павольны тэмп, прыглушаныя бубны, леґатыўная бас-гітара, шырокае выкарыстаньне гукаў са старых вінілавых кружэлак (джазавых, блюзавых, эстрадных), старых аналягавых клавішных інструмэнтаў (Moog, Rhrodas, Korg SV2, Арган Гаманда), звычайна цёмныя гукавыя фарбы й некаторая дэпрэсіўнасьць, абыякавасьць у голасе, шмат хто з трып-гопавых выканаўцаў карыстаецца пры зьвядзеньні тэхналёгіяй Lo-Fi (Low Fidelity). Часам у якасьці сьпеваў выкарыстоўваецца рэп, які прамаўляецца амаль што шэптам.
Разнавіды
рэдагаваць- Футурыстычны трып-гоп (Futuristic Trip-Hop) — напрамак трып-гопу дзеля якога характэрна «декляматыўнасьць» сьпеву. Прадстаўнікі футурыстычнага трып-гопу: Recoil (стваральнік праекту — Алан Уайлдэр, ex-Depeche Mode), Golden Palominos.
- Пост трып-гоп (Post Trip-Hop)
- Абстрактны ґіп-ґоп (Abstract Hip-Hop)