Трызо́нія (ням. Trizone, франц. Trizone, анг. Trizone) — частка Нямеччыны, пасьля Другой сусьветнай вайны акупаваная войскамі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

Трызонія
Trizone

 

ліпень 1948 — 7 верасьня 1949
 

Сьцяг Трызоніі
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Трызоніі

Трызонія (сіні колер)

Форма кіраваньня
Ваенны губэрнатар
Ваенная адміністрацыя
  • Мары П’ер Кёніг (Францыя; 1945—1949)
  • Браян Губэрт Робэртсан (Вялікабрытанія; 1947—1949)
  • Люсыўс Клэй (ЗША; 1947—1949)

Апісаньне

рэдагаваць

Пасьля таго, як ЗША і Вялікабрытанія пачалі ствараць дэмакратычныя органы ўлады ў сваёй аб’яднанай зоне акупацыі (так званай Бізоніі), Францыя пачала атрымліваць менш вуглю з Рурскага басэйну, які знаходзіўся на тэрыторыі Бізоніі, бо французы ня мелі права голасу пры разьмеркаваньні паставак. Разумеючы незадаволенасьць Францыі, ЗША і Вялікабрытанія прапанавалі стварыць для кіраваньня Рурам міжнародны кантрольны орган з удзелам Францыі, але без Савецкага Саюзу. Наўзамен Парыж павінны быў пагадзіцца на далучэньне сваёй акупацыйнай зоны да Бізоніі.

Пасьля некалькіх колаў сакрэтных сустрэчаў прадстаўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і краінаў Бэнілюксу па ўзгадненьні пазыцыяў па нямецкім пытаньні, 1 чэрвеня 1948 году былі падпісаныя ўгоды, паводле якіх ствараўся Міжнародны кантрольны орган па Руры. Бакі згаджаліся з удзелам Нямеччыны ў «пляне Маршала» і яе ўступленьнем у Арганізацыю эўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва. Краіны дамаўляліся спрыяць інтэграцыі францускага сэктару акупацыі зь Бізоніяй (афіцыйна іх зьліцьцё ў Трызонію адбылося ў ліпені 1948). Для рашэньня бягучых пытаньняў кіраваньня заходнімі сэктарамі Нямеччыны была сфармаваная Хаўрусная рада вайсковай бясьпекі. На знак пратэсту супраць стварэньня Трызоніі СССР выйшаў са складу Хаўруснай Кантрольнай рады, і тая спыніла існаваньне. 20 чэрвеня 1948 году на тэрыторыі Заходняй Нямеччыны хаўрусьнікі пачалі правядзеньне грашовай рэформы. Так амэрыкана-ангельская Бізонія ператварылася ў Трызонію, зь якой 7 верасьня 1949 была ўтвораная Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына.

Месяцам пазьней, 7 кастрычніка 1949 року, з савецкай зоны ўтварылася іншая дзяржава — Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка. У сваю чаргу, Заходні Бэрлін стаў «асаблівай зонай ААН, рэгуляванай СССР, Францыяй, ЗША і Вялікабрытаніяй». Так працягвалася да 1990 року, калі ФРН, НДР і Заходні Бэрлін аб’ядналіся ў адзіную Нямеччыну.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць