Топлес-дыджэй Міляна
Топлес-дыджэй Міляна (сапраўднае імя Юлія Ігараўна Рысіна; нар. 12 лютага 1989 г., Луганск) — украінская топлес-дыджэй, кампазытар, танцорка і мадэль.
Топлес-дыджэй Міляна | |
Юлія Ігараўна Рысіна | |
![]() Міляна 2018 год | |
Імя пры нараджэньні | Юлія Ігараўна Рысіна |
---|---|
Род дзейнасьці | топлес-дыджэй, кампазытар, танцорка і мадэль |
Дата нараджэньня | 12 лютага 1989 (31 год) |
Месца нараджэньня | ![]() |
Грамадзянства | ![]() |
Прафэсія | самастойная работа |
Гады дзейнасьці | з 2007 па сёньняшні дзень |
Вядомы як | удзельніца выступаў у начных клюбах |
Пасада | пастаяннай пасады ня мае |
Жанры | tech house[d] |
Муж | няма |
Дзеці | няма |
Сайт | Старонка Топлес-дыджэя Міляны |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Юлія Рысіна нарадзілася 12 лютага 1989 года ў Луганску[1]. Да 2007 года разьвівалася ў мадэльным бізнэсе, аднак потым пераехала ў Харкаў, дзе пачала кар’еру топлес-дыджэя ў клубе МЕСТО і заснавала сумесна з Дыджэй-Вініляф і Квата-Гэндз-Стаф[2][3].
У 2009 годзе Міляна пачала двухмесячны тур па клюбах Баўгарыі, Харватыі і Македоніі[3], пасьля чаго была запрошана ў якасьці спэцыяльнага госьця на ток-шоў The Late Show with Azis[4].
У 2010 годзе прэзентавала свой першы трэк «Feel, Real» і відэакліп на яго, а таксама арганізавала тыднёвы тур у Інданэзіі і паўторныя туры ў Баўгарыі і Расеі. Да 2011 года сінгл Юліі быў выкарыстаны і падтрыманы шэрагам вядомых дыджэяў, так, Пол Окэнфальд выкарыстаў у яго эпізодзе 094 «Perfecto Podcast!», а Джэймс Грант — у яго радыё-шоў Anjunadeep.
У 2013—2014 гадах Міляна двойчы ўдзельнічала на канале Украіна[5][6]. У жніўні 2013 года Мілана ўпершыню выступіла на выспе Івіса (Ібіца) ў Гішпаніі, дзе адразу атрымала статус рэзідэнта буйной борт-вечарынкі «Oceanbeat Ibiza». Таксама ў 2013 годзе Юлія зьнялася ў кліпе на песню «Gimme some more» баўгарскай сьпявачкі Валі[7]. З 2014 года працягвае працаваць рэзідэнтам на «Oceanbeat Ibiza», а таксама ў клюбах «Bora-Bora Ibiza» і «Top 21 ibiza».
Апошнім часам стала выступае ў клюбах Ібіцы.
У 2015 годзе прыняла ўдзел у кліпе Раман Палонскі ft. Godwin Kiwinda на песьню «Шыка»[8].
СтыльРэдагаваць
T-DJ Milana на дадзены момант зьяўляецца адной з самых застрабаваных топлес-дыджэяў, якая актыўна выступае[9] ў клюбах і на плошчах розных краін сьвету. У Беларусі яна, у прыватнасьці, выступала ў клюбе «Нэкст»[10] у Менску ў 2011 годзе і ў «Сіты-кляб»[11] у Берасьці ў 2012 годзе.
У сваёй творчасьці ёй удаецца ўдала спалучаць уласную музыку, дыджэінг, танец з эратычнымі матывамі, а таксама сьветлавое і лазэрнае шоў.
ФотаРэдагаваць
Інтэрнэт-постэр Топлес-дыджэй Міляна
СпасылкіРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Луганску
- ^ The naked Milana begins her club tour
- ^ а б Toto musíte vidieť! Bratislavu ohúri polonahá dídžejka z Ukrajiny(славацк.)
- ^ T-DJ Milana guest @ Azis Show in Bulgaria(баўг.)
- ^ Говорит Украина — Голые деньги(рас.)
- ^ Говорит Украина — Я избавился от комплексов(рас.)
- ^ Валі(рас.)
- ^ «Шыка»
- ^ актыўна выступае
- ^ «Нэкст»
- ^ «Сіты-кляб»