Томаш Пэта
Томаш Бэрнард Пэта (па-польску: Tomasz Bernard Peta; нарадзіўся 20 жніўня 1951, Інаўроцлаў, Польшча) — польскі й казахстанскі каталіцкі дзеяч, арцыбіскуп-мітрапаліт. Валодае расейскай і польскай мовамі. Грамадзянін Рэспублікі Казахстан.
Томаш Бэрнард Пэта | |
Тытулярны біскуп Бэнды | |
---|---|
2001 — 2003 | |
Папярэднік: | Ёханэс Бэрнардус Ніенхаўс |
Наступнік: | Васыль Івасюк |
Арцыбіскуп Архідыяцэзіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астане | |
2003 — цяперашні час | |
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстана | |
2003 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 жніўня 1951 Інаўроцлаў, Польшча |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў І агульнаадукацыйны ліцэй у Інаўроцлаве, пасьля сканчэньня сэмінарыі 5 чэрвеня 1976 высьвечаны ва сьвятара, дыяцэзіяльны сьвятар Гнезьненскае дыяцэзіі. Пачаў сваю працу ў Казахстане 21 жніўня 1990 ў якасьці плябана парафіі «Марыі — Валадаркі Сьвету» у сяле Азёрнае Тайыншынскі раён Паўночна-Казахстанскае вобласьці.
6 жніўня 1999 прызначаны Апостальскім Адміністратарам у Астану. 15 лютага 2001 прызначаны тытулярным біскупам Бэнды, кансакраваны 19 сакавіка 2001. 17 траўня 2003 стаў арцыбіскупам навастворанае Архідыяцэзіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астане. 19 траўня 2003 прызначаны старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстану. 6 траўня 2008 Папа Бэнэдыкт XVI увёў мітрапаліта ў склад Кангрэгацыі па справах духавенства, якая займаецца пытаньнямі жыцьця і працы сьвятароў.
Папярэднік Ёханэс Бэрнардус Ніенхаўс |
Тытулярны біскуп Бэнды 2001—2003 |
Наступнік Васыль Івасюк |
Папярэднік няма |
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстана 2003—сёньня |
Наступнік няма |
Папярэднік няма |
Арцыбіскуп Архідыяцэзіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астане 2003—сёньня |
Наступнік няма |