Таўтэн, Таўдзін — мужчынскае імя.

Teuten
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Teudo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Таўдзін
Вытворныя формы Дудан
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Таўтэн»

Паходжаньне

рэдагаваць

Тэўдэн, Тэўтэн, Тэўдын або Тэўтын (Teudenus[1], Teuten[2], Teudin, Theotin) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[4], германскага þeudo[5] 'род, народ'[6].

У Прусіі бытавала імя Tautenne (1391 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: czu Tawtenisken… von Tawtenisken (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

У 1586 годзе ва Ўпіцкім павеце ўпамінаўся «грунт» Таўтневічы[9].

Таўдзін (Taudin, Taudien) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[10].

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 71.
  2. ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 332.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1414.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  7. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 104.
  8. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 684.
  9. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 125.
  10. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 1027.