«Татранскі тыгр» — мянушка, якой характарызуюць славацкую эканоміку ў пэрыяд 2002—2007 рокаў[1] і пасьля 2010[2], пасьля таго, як у верасьні 2002 да ўлады прыйшла правая кааліцыя, што прадставіла праграму лібэральных эканамічных рэформаў. Выраз «Татранскі тыгр» паходзіць ад Татранскага горнага хрыбту.

Нацыянальны банк Славаччыны
Міністра фінансаў Івана Міклаша прызнаюць асноўным архітэктарам эканамічных рэформаў

У 2004—2005 Славаччына мела адзін з найвышэйшых тэмпаў росту СУП у Эўразьвязе пасьля некаторых прыбалтыйскіх дзяржаваў, які складаў 6%. У трэцім квартале 2006 року паказьнік нечакана ўзрос ажно да 9,8%, што па выніках року дазволіла атрымаць паказьнік 8,2% замест чаканых 6%-6,5%. У пэўнай меры такі рост можна вытлумачыць пускам новага заводу Peugeot SA. Рост стаўся сюрпрызам для мясцовых аналітыкаў, нягледзячы нават на той факт, што іншы замежны інвэстар, Kia, у канцы 2006 таксама запусьціла сваю вытворчасьць. У 4 квартале 2007 року рост склаў 14,3%.

Тым ня меней, публічныя апытаньні паказалі, што нягледзячы на высокія паказьніку росту СУП, насельніцтва неадназначна ўспрыняла рэформы, якія асацыяваліся са значным скарачэньнем урадавых праграмаў (рэформа сыстэмы аховы здароўя, поўная зьмена пэнсыйнае сыстэмы і да т.п.), замяшчэньнем прагрэсіўнага падаткаабкладаньня прапарцыйным, хуткай зьменай законаў і іншых пастановаў, павышэньнем кошту нерухомасьці. Да таго ж неўзабаве пасьля пачатку рэформаў у 1998 року рэзка падскочыў узровень беспрацоўя, аднак у 2006 ён вярнуўся на ўзровень 1998, а пазьней нават ніжэй за яго.

У першым квартале 2009 падзеньне СУП склала −5,7%, аднак ужо ў першай чвэрці наступнага року СУП вырас на 4,8%.

СУП у Славаччыне расьце хутчэй, чым у цэлым па Эўразьвязе, і за пэрыяд з 2005 да 2011 ягоны ўзровень 38,3% увогуле найвышэйшы ў ЭЗ[3].

Шматпавярховыя будынкі ў Млынскіх Нівах, адным з асноўных бізнэс-кварталаў Браціславы

Статыстыка

рэдагаваць

Гадавы прырост СУП

рэдагаваць
2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013
Славаччына 1,4% 3,5% 4,6% 4,8% 5,1% 6,7% 8,3% 10,5% 5,8% -4,9% 4,2% 3,3% 1,8% 2,9%
Паводле зьвестак Эўрастату (2012—2013 — ацэначныя)

СУП на душу насельніцтва

рэдагаваць

У міжнародных далярах, паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці (ППЗ) і намінальнага СУП на душу насельніцтва. Лічбы ў дужках паказваюць адносны паказьнік СУП на душу насельніцтва ад агульнага па Эўразьвязе.

2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013
Славаччына (ППЗ) 11 237
(50%)
11 944
(52%)
12 693
(54%)
13 576
(55%)
14 601
(57%)
16 031
(60%)
17 915
(63%)
20 342
(68%)
21 943
(73%)
21 032
(73%)
22 122
(73%)
23 304
(73%)
24 145
25 271
Паводле зьвестак Міжнароднага валютнага фонду
2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013
Славаччына (намінальны) 3791
3926
4562
6197
7845
8902
10 367
13 913
17 500
16 122
16 050
17 644
16 726
17 099
Паводле зьвестак Міжнароднага валютнага фонду

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць