Стары Двор (Падляскае ваяводзтва)
Ста́ры Двор (па-польску: Stary Dwór, на мясцовай беларускай гаворцы: Ста́ры Двор, Дворы́ско[1]) — невялікі хутар, афіцыйна прысёлак вёскі Тарнаполь ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Стары Двор | |
польск. Stary Dwór | |
Мясцовая назва: | Стары Двор, Дворыско |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′26″ пн. ш. 23°53′0″ у. д. / 52.89056° пн. ш. 23.88333° у. д.Каардынаты: 52°53′26″ пн. ш. 23°53′0″ у. д. / 52.89056° пн. ш. 23.88333° у. д. |
Стары Двор | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Семяноўскага вадасховішча. Улетку дзейнічае тут Турыстычна-адпачынкавы і культурны асяродак Стары Двор[2].
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]).
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя Старога Двору цесна зьвязаная з фальваркамі ў Луцы і Тарнаполю. Пасьля 1787 году, калі маёмасьць набыў Ян Валянцін Вянгэрскі(pl), збудаваў ён новую сядзібу на месцы сёньняшняга Старога Двору. У 1907 годзе сядзіба была купленая мужыком Міколам Рыгаровічам, які і пасяліўся ў ёй[4]. У міжваенны пэрыяд Стары Двор прыналежаў да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 5 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Зараз у Старым Дворы пражывае Іван Рыгаровіч зь сям’ёй — унук Міколы Рыгаровіча[4]. Побач з хутарам будуецца шмат дачаў.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 190
- ^ Пляжы Гайнаўскага павету (пол.) Centrum Turystyki Regionu Puszczy Białowieskiej Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ а б Стары Двор і Лука (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 108 (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.