Тану-Ала
горны хрыбет у Сібіры
Тану́-Ала́ (па-расейску і па-тувінску: Танну-Ола) — горная сыстэма (хрыбет) у Паўднёвай Сыбіры, на поўдні Тувы. Складаецца з усходняй і заходняй частак. Хрыбет цягнецца з усходу на захад уздоўж мяжы з Манголіяй. Сярэдняя вышыня — 2500—2700 м. Даўжыня прыкладна 300 км.
Тану-Ала | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 3061 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня |
|
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Тува |
Кантынэнт | Азія |
Краіна | |
Горная сыстэма | Алтайскія горы |
Вяршыні зь вечнымі сьнягамі адсутнічаюць. Паўночныя схілы, якія зьяўляюцца водападзелам для Енісею і пакрытыя кедрава-лістоўнічнай тайгой, зьвернутыя да Ўсходніх Саянаў. На паўднёвых схілах пераважае стэп. Заходняя канцавіна Тану-Ала прылягае да Алтайскіх гораў.
Геалягічныя пароды прадстаўленыя пясчанікамі, сланцамі, канглямэратамі, эфузіўна-асадкавымі пародамі і гранітамі. Раней у гарах ажыцьцяўлялася здабыча кобальту.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |