Тамара Суднік

расейская лінгвістка
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Суднік.

Тама́ра Міха́йлаўна Су́днік-Казако́ва[4] (17 студзеня 1939, Віцебск, БССР — 5 сакавіка 2021, Масква, Расея) — расейская лінгвістка, спэцыялістка ў галіне балта-славянскіх дасьледаваньняў. Кандыдатка філялягічных навук (1971).

Тамара Суднік
Дата нараджэньня 17 студзеня 1939(1939-01-17)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 сакавіка 2021(2021-03-05)[1][2] (82 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўка, рэдактарка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Вучаніца Вячаслава Іванова і Ўладзімера Тапарова.

З 1961 року працавала ў Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі(d) Расейскай Акадэміі навук (Масква). У 1974—1981 — рэдактарка часопісу «Балто-славянские исследования».

Жонка савецкага навэліста Юрыя Казакова[5]. Мелі сына Аляксея (1967)[6].

Апошнія гады жыцьця працавала ў выдавецтве Сьвята-Траецкай Сергіевай лаўры. Пахаваная на Ваганькаўскіх могілках Масквы.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтарка публікацыяў пра ўзаемаадносіны балцкіх і славянскіх моваў, балцкай міталёгіі. Напісала манаграфію «Дыялекты летувіска-славянскага памежжа» (1975).

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Диалекты литовско-славянского пограничья : очерки фонологических систем (1975)

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  1. ^ а б в Tamara Sudnik // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)
  2. ^ Ушла из жизни Тамара Михайловна Судник // Інстытут славяназнаўства РАН — 2021.
  3. ^ Ушла из жизни Тамара Михайловна Судник // Інстытут славяназнаўства РАН — 1947.
  4. ^ 09 марта прощание с Тамарой Михайловной Казаковой (рас.) Новости и События. Храм Живоначальной Троицы при детской городской клинической больнице святого Владимира (9 сакавіка 2021). Праверана 22 лістапада 2022 г.
  5. ^ Казаков Юрий Павлович — краткая биография (рас.) Биографии известных людей Праверана 22 лістапада 2022 г.
  6. ^ Юрий Павлович Казаков (рас.) Биограф Праверана 22 лістапада 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць