Тальскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Та́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Таль.

Тальскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Таль
Дата ўтварэньня 10 красавіка 1969
Насельніцтва
  • 1569 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны Тальскі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. Цэнтар — вёска Таль. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Любанскага сельсавету[1], які 10 красавіка 1969 году перайменаваны ў Тальскі сельсавет.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 1888 чалавек[2], зь іх 97,1% — беларусы[3].

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  3. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году  (рас.)