Талсі
Та́лсі (па-латыску: Talsi, па-нямецку: Talsen) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Талсінскага краю. Плошча 7,83 км². Насельніцтва 10 377 чал. (2016).
Талсі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XIII стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1917 | ||||
Былая назва: | Тальсэн | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Курзэмэ | ||||
Край: | Талсінскі | ||||
Мэр: | Айварс Лацарус | ||||
Плошча: | 7,83 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 10 377 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1325,29 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 632 | ||||
Паштовыя індэксы: | LV-3201, LV-3203 | ||||
Код ATVK: | 0880201 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 57°14′41″ пн. ш. 22°35′20″ у. д. / 57.24472° пн. ш. 22.58889° у. д.Каардынаты: 57°14′41″ пн. ш. 22°35′20″ у. д. / 57.24472° пн. ш. 22.58889° у. д. | ||||
Талсі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.talsi.lv/ |
Мінуўшчына
рэдагавацьПершымі ў гэтай мясцовасьці пасяліліся лівы, пасьля куршы. Назва места ўпершыню сустракаецца ў крыніцах пад 1231 рокам. Даўні ўмацаваны Талсінскі замак быў істотным цэнтрам Курскай акругі. Узьвядзеньне ордэнскага замку на халме Дзірнаўкалнс у канцы XIII або пачатку XIV стагодзьдзя не спрыяла росту Талсі.
Талсі пераходзіў пад уладу Рэчы Паспалітай, Швэцыі, Расейскай імпэрыі. Шмат жыхароў зьнішчылі эпідэміі чумы ў 1657 і 1709 роках.
У 1917 атрымаў статус места.
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Талсінскае гарадзішча.
- Мескі парк (лат. Ķēniņkalns).
- Сядзіба барона фон Фірка, дзейнічае музэй.
- Эвангельская лютаранская царква.
Гарады-сябры
рэдагавацьДадатковыя зьвесткі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт Талсаў (лат.) (рас.) (ням.) (анг.)
- Насельніцтва паводле стану на 2012 (лат.)